1. Бывае ідзеш сабе, глядзіш па баках, заўважаеш корч. І з першага позірку здаецца, што гэта звычайны ВАЗ, якіх у кожным двары па две-тры штукі, але нешта не дае спакою, нейкая драбяза, якая адрознівае гэты корч ад звыклых і ўжо нецікавых "Жыгулёў". І калі ты нарэшце бачыш у чым гэтая драбяза, то тады разумееш, што перад табой не проста чарговы савецкі "жыгуль", а даволі рэдкі для нашых краёў аўтамабіль.
2. Вось так і было сёння. Спачатку я падумаў, што на стаянцы стаіць звычайная ВАЗаўская "двойка" - універсал на базе знакамітай "капейкі". Але адна дэталь не давала мне ўпэўніцца ў гэтым на 100% - гэта заднія ліхтары. Іх форма моцна адрознівалася ад звычайных ліхтароў на "двойцы".
3. І калі я зайшоў спераду, то ўсё стала зразумелым - перада мной стаяў не савецкі ўніверсал, а бакавая галіна развіцця яго прарадзіцеля італьянскага Фіята 124 - Polski Fiat 125p Kombi (1967-1991) у рэдкім кузаве ўніверсал. І хаця стан гэтага экзэмпляра даволі ўшатаны, але мне да гэтага часу не даводзілася бачыць такую мадэль ужывую і ўвогуле я, калі шчыра, ў прынцыпе не ведаў пра яе існаванне:)