Карчы #35 Мазыр

Jul 20, 2015 12:10

1. Бадзянні па краіне ў пошуках "карчэй" працягваюцца. Гэтым разам вас чакае падборачка стар'я са слаўнага Мазыра, дзе я закатаваў сваімі "пачакайце, я сфоткаю "карча"!" і "зазірнем у двор, можа там што цікавае будзе" vital_rudak і kiedy а я ны мяне ў адказ закатавалі мазырскімі лесвіцамі.


2. На першым фота адкалгашаны дарэстайлінгавы Volkswagen Golf I (1974-1983) з фарамі ад першай "Джэты" напэўна:


3. Яшчэ адзін першы "Гольф" позняй мадыфікацыі з вялікімі заднімі ліхтарамі:


4. Фары, уродзе, родныя:


5. Увогуле, у Мазыры любяць і цэняць старыя Фольксвагены, у горадзе ёсць нават неафіцыйны клюб фантаў маркі "Белы Транспарцёр", які час ад часу ладзіць івенты на беразе Прыпяці:)


6. Зрэшты, жоўтыя Volkswagen Transporter T3 (1979-1992) у горадзе таксама сустракаюцца:


7. Таксама вялікай папулярнасцю ў мазыран карыстаюцца старыя мікрааўтобусы Mercedes-Benz T1 (1977-1995). Вось два Т1 у ролі гарадскіх маршрутак:


8. Два грузавых "Мэрса" на фоне недабуда. Стаялі прам як для рэкламнага праспекта:)


9. Адзінокі Т1 ў кімбараўскай глушы:


10. Opel Rekord E2 (1982-1986):


11. Audi 80 B2 (1979-1986) да рэстайлінгавая версія на старых беларускіх нумарах:


12. Цікавая мадыфікацыя ўніверсала Peugeot 405 (1988-1997) для хуткай дапамогі. Ніколі такога не бачыў:


13. Rover 200 (R8) універсал (1989-1995):


14. Адзіны бяздушны "японец" выпуска - Mazda 626 (1982-1987) таксама на старых беларускіх нумарах:


15. А далей aliaksei можа не глядзець:) ВАЗ нумар раз - ВАЗ-21011 (1974-1983):


16. Очэнь дажэ не калгас:)


17. Больш страшная "капеечка":


18. Так, ужо трэцяя "капейка" а ўсяго я іх нашчоўкаў на "рубель", так што працягваем:


19. Чацьвёртая і... ладна, хопіць, пачну посціць "двойкі" ВАЗ-2102 (1971-1985):


20. Усяго две "двойкі":


21. А цяпер "тройкі" - ВАЗ-2103 (1972-1984):


22. "Тройка" з крыва прыфігачанымі заднімі ліхтарамі ад "шасцёркі" і на старых савецкіх нумарах:


23. І нарэшце трэцяя "тройка", ага:


24. Иж-2125 Комби (1973-1997) у арыгінальнай афарбоўцы:


25. Яшчэ адзін:


26. ЗАЗ-968М (1979-1994) у прамянях заходу:


27. ГАЗ-21 "Волга" трецяй серыі (1962-1970):


28.


29. ГАЗ-24 "Тэрмінатар" (1967-1985):)


30. Ззаду не так страшна. Дарэчы, ўродзе, гэта экспартны варыянт "Волгі":


31. А гэта ўжо ГАЗ-24 "Калгас":)


32. ГАЗ-53 (1961-1993):


33. Ikarus 256 (1977-2002) у дальнім куце стаянкі аднаго прадпрыемтва:


34. МАЗ-104 першых серый на стаянцы мазырскага аўтобуснага парка:

карчы (аўтарубрыка), Мазыр, падарожжы, фота

Previous post Next post
Up