Паўночны* пост пра піва

Jun 13, 2015 01:00

*паўночны ў сэнсе "палова ночы", думаў, што гэта будзе "пятнічны пост пра піва", але не сраслося:)

1. Думку, што, маўляў, нядрэнна было б блогерскім саставам нахаляву наведаць якую-небудзь піўную кампанію, я выказваў даўно і ясен пень і пальцам не паварушыў каб штосці такое арганізаваць самастойна. І вось нарэшце збыліся мары народныя і блогеры і прымкнуўшы да іх Шэпёлкін апынуліся на заводзе "Аліварыі" ў самым цэнтры Мінска, за што варта падзякваць kofe_family:


2. Па сутнасці гэта была класічная экскурсія, якую арганізуе музей "Аліварыі", з наведваннем вытворчасці і дэгустацыяй двух гатункаў піва, але праведзеная адмыслова (то бок бесплатна) для блогераў (там, праўда, апроч нас было яшчэ пару гасцей з далёкага ці не вельмі зарубежжа). Пакуль блогеры рабілі сэлфі з гіганскай бутэлькай піва (з пенапласта), я пафоткаў тое-сёе з экспанатаў музею. Напрыклад, такі макет завода:


3. Таксама ў музеі быў невялікі збор старых і ў асноўным беларускамоўных піўных этыкетак:


4. Піва "Мінскае":


5. "Жыгулёўскае"


6. Піва "Беларускае". Да, тады маркі "Алварыя" яшчэ не было, быў Мінскі піўзавод "Беларусь":


7. "Жыгулёўскае" юбілейнае:


8. Проста "Юбілейнае":


9. Піва "Траецкае". Піўзавод яшчэ "Беларусь", а ДАСТ ужо РБ:


10. А вось "Траецкае" ад "Аліварыі", пачатак 1990-х:


11. Піва "Аліварыя" СТБ 1993 года:


12. Піва "Няміга" - шрыфт нечытальны ад слова зусім:)


13. На жаль, калі выпускаліся гатункі піва з гэтымі этыкеткамі, я яшчэ пад стол пехам хадзіў, таму панастальгіраваць з выглядам знатака аб выдатнасцях "Траецкага" першага разліву не магу. Магу сказаць, што з сучасных гатункаў паспрабаваў напэўна усё:)


14. Драўляныя эталоны літровай і двухлітровых "сосак" з палаты мер і ваг музея:)


15. Коркі:


16. Нарэшце блогеры сабраліся і пад кіраўніцтвам экскурсавода рушылі на вытворчасць (дарэчы, слухаўкі і радыёмікрафон класная штука, вельмі зручна, не трэба ўвесь час прапіхівацца бліжэй да экскурсавода каб нешта пачуць). Вось такая група ў паласатых купальніках белых накідках:


17. Транспартная прахадная завода з эталонным карчом на тратуары ля ўвахода:


18. Прамысловая зона:


19. Унутры старога корпуса:


20. Старажытная схема першага мінскага піваправода які з'явіўся ў горадзе раней за вадаправод, так, там чырвонымі літарамі так і напісана "чота там правода піва"!


21. Пад дахам піўзавода:


22. Віды з вакна - "белая вежа":


23. Два "рашпіля", будынак адміністрацыі "Аліварыі" і індастрыял:


24. Дарэвалюцыйны дом і частка Асмолаўкі:


25. У адным шкле заўважыў такі "кратар": гэта варожая куля ці шаравая маланка зрабіла? :)


26. Нарэшце паход па дзевяці колах "Аліварыі" быў закончаны і прапараныя (у цэхах спёка як лазні) блогеры прыступілі да дэгустацыі. Жалкія 2 стаканчыкі па 0,33 л, зрэшты, піва па агульнаму меркаванню было добрае, праўда, трохі не такое як паказваюць па БТ прадаецца ў бутэльках.


27. budgawl і denis_minsk напераганкі неістава інстаграмяць працэс дэгустацыі, паралельна вырашаючы куды ісці на "афтапаці" (тое што "афтапаці" неабходна, пытанняў не выклікала).

Мінск, фрэнды, піва, фота

Previous post Next post
Up