Карчы #30

May 18, 2015 15:21

1. У той час калі ў Мінску праходзіў фестываль рэтрааўтамабіляў "Рэтра-Мінск-2015", у мяне быў свой уласны корчэфестываль "Карчы-Масты-2015" з крамбамбуляй і шлёндрамі, што спантанна праходзіў у горадзе Масты Гродзенскай вобласці:) І пачну я гэты выпуск "карчэй" з аўтамабіля, які я бачыў першы раз у жыцці - Škoda 105 L (1976-1990):


2. З гэтай "шкодай" мне пашчасціла, спачатку я пабачыў яе на вуліцы (і натуральна не пазнаў, што гэта за мадэль), машына ад'язжала ў далечыню, а я не паспяваў расчахліць фоцік, але потым "шкода" затармазіла і павярнула у бліжэйшы двор - я уздыхнуй з палёгкай і пабег яе здымаць:)


3.


4. Наступны "корч" я не бачыў з дзяцінства. Гэта польскі FSO Polonez позніх мадыфікацый (1991-1997), раней, па-мойму, іх было болей на беларускіх вуліцах:


5. Увогуле, польскіх машын ў нас, у адрозненні ад "польскіх домікаў", засталося не шмат:)


6. BMW 5-Series (E28) (1981-1988) у натуральным асяроддзі:


7. Размыты Ford Escort трэцяга пакалення (1980-1986):


8. Ford Orion Mark II (1986-1991):


9. Падморгванне ў выкананні закінутай на паркоўцы Mazda 323F (1989-1994):


10. Класічны Volkswagen Passat B2 (1981-1988) у кузаве 5-цідверны хэтчбэк:


11. Такіх у нас канешне шмат на дарогах:


12. А вось трохдверныя хэтчбэкі я бачу рэдка:


13. Нават не магу прыгадаць, калі бачыў такі "пасат" апошні раз:


14. Volkswagen Jetta першага пакалення (1979-1984) у добрым стане:


15. Фургон Volkswagen LT28 (1986-1995) на фоне сметніцы індастрыяла:


16. Пераходзім да Opel Kadett D (1979-1984), першы экземпляр 5-цідверны хэтчбэк:


17. Ляціць на ўсіх парах:


18. Больш рэдкі кузаў універсал:


19.


20. Два "карча" у кадры і нумары з "пагоняй":


21. Opel Corsa А (1982-1993):


22.


23. Два беласнежных Mercedes-Benz W123 (1976-1985) сфотканых з адной кропкі:


24.


25. Бездушны Nissan Maxima Wagon (1984-1988):


26. І мёртвы Москвич-2140 (1976-1988):

карчы (аўтарубрыка), Масты, фота

Previous post Next post
Up