Было і стала: раённы дом культуры

Apr 29, 2015 15:21

1. Вось што адбылося з будынкам раённага дома культуры за дзесяцігоддзі закінутасці і запусцення:


2.


3. Жартую канешне:)
На фота два розных будынкі, узведзеныя паводле аднаго тыповага праекта 1950-х. Такіх дамоў культуры (да нашага часу некаторыя з іх маглі памяняць прызначэнне) на тэрыторыі Беларусі і іншых краін былога СССР пабудавана не адзін дзесятак. Знайшоў на форуме сайта "Глобус Беларусі" калаж, які зрабіў адзін карыстальнік з нікам Pawel прысвечаны як раз беларускім варыяцыям на тэму гэтага тыповага праекта:


Гарады паводле парадку:
Ашмяны, Рудзенск, Ліозна, Чэрвень,
Лагойск, Чашнікі, Стоўбцы, Міёры,
Віцебск, Копыль, Лоеў, Маладзечна,
Парычы, Клічаў, Ваўкавыск, Масты,
Хойнікі, Пінск, Чэхі

4. Першае фота з майго паста зроблена ў Маладзечна, гэта наш лялечны тэатр "Батлейка", што на вуліцы Я.Драздовіча. Закінуты дом культуры знаходзіцца ў вёсцы Чэхі, Астравецкага раёну, праз якую мы праязджалі ўвосень мінулага года:


5. Былы дом культуры некалі буйнога мясцовага калгаса з кожным годам разбураецца больш і больш:


6. А насупраць дома культуры адчыняецца від на сучасную "будоўлю века", пра якую, я думаю, вы ў курсе:)

гумар, Маладзечна, Чэхі, фота, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up