Карчы #9

Apr 25, 2014 17:32

Працягну даследванне аўтапарка Рэспублікі Беларусь, вырабленага ў тыя часы калі яна яшчэ была БССР:)

1. Opel Kadett D у кузаве ўніверсал зафотаны ў Мінску. Гады вытворчасці: 1979-1984.


2. Раней Кадеты гэтай серыі ў вялікай колькасці гойсалі па нашых дарогах, а на сённяшні дзень гэта рэдкая з'ява, тым больш у такім кузаве. Нават больш позні Kadett E ўжо зрэдку пабачыш.


3. Пакоцаны Peugeot 205 XL дажывае апошнія дні ў цэнтры Заслаўя.


4. Гады вытворчасці: 1984-1991.


5. Заўважыў у Ракаве яшчэ адзін Volkswagen Polo Mk2, толькі больш дабіты чым яго заслаўскі сабрат.


6. Гады вытворчасці: 1981-1994.


7. У фотаархіве скапіўся шэраг Audi 80 розных мадыфікацый 1978-1991 гадоў. Пачну з ранняй Audi 80 B2 з Мінска (гады вытворчасці: 1978-1984).


8. Вызначыць, што гэта ранняя мадэль можна па задніх ліхтарах:


9. У позняй мадэлі ліхтары іншыя (зафотана ў Валожыне):


10. Audi 80 B2 пасля рэстайлінгу. Гады вытворчасці: 1984-1986.


11. Побач з старычком В2 стаяла ажно две народныя "бочкі" - Audi 80 B3. Нібыта пазіравалі:)


12. Гады вытворчасці: 1987-1991. Мадэль дагэтуль карыстаецца шалёнай папулярнасцю і не збаўляе ў кошце цягам дзесяцігодзяў.


13. Напаследак двухпавярховы экскурсрійны аўтобус MAN з Мінску:


14. Пра яго гісторыю нядаўна пісаў vital_rudak ў сваім пасце пра Мазыр.

Валожын, Мінск, карчы (аўтарубрыка), Ракаў, Заслаўе, фота

Previous post Next post
Up