08.10.2009 (Внимание открытие перенесено с 10.10. на 08.10.)
Адкрыццё новай галерэi ў Мiнску!
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» распачне сваю дзейнасць на пачатку кастрычніка, ў цэнтры Мінска. Унікальны праэкт аб’ядноўвае ў адной прасторы галерэйны зал, кнігарню і кавярню з бібліятэкай па сучасным мастацтве. Гэта месца з атмасферай свабоднай культуры, дзе кожны можа пазнаеміцца з актуальнымі сучаснымі арт-напрамкамі, паслухаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, куратараў і мастакоў, паўзельнічаць у майстар-класах, паглядзець навінкі аўтарскага кіно. Гэта актыўная арт-пляцоўка, дзе штотыдзень будуць адбывацца цікавыя культурныя падзеі.
Першай імпрэзай стане персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі «EARTH ART» («Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), арганізаваная пры падтрымцы «Беларускага Народнага Банка».
Праэкт распачаўся ў 2006 годзе ў весцы Ўрода, дзе аўтар, разам з іншымі мастакамі, займаўся пераўтварэннем вясковага ландшафту. Старыя драўляныя зрубы былі мадэрнізаваны з дапамогай колеру, атрымліваючы новае жыццё ўжо ў якасьці арт-аб’ектаў. Потым фота- і відэадакументы з акцыі пераапрацоўваліся ў серыі кампазіцый у тэхніках шоўкаграфіі і жывапісу. Гэты праэкт сумяшчае ў сабе шэраг сучасных напрамкаў мастацтва (лэнд-арт, мінімал-арт, медыя-арт, відэа-арт). Мастак перапрацоўвае традыцыі мінімалізма 20-50-х гадоў праз прызму вясковых краявідаў. Выставу можна наведаць з 8 па 26 кастрычніка 2009 года.
27 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» прайдзе майстар-клас аўстралійскага музыканта, медыя-артыста Бэна Фроста. У межах праэкта будуць прэзэнтаваны некалькі відэа-інсталяцый і адбудзецца супольная выстава маладых беларускіх мастакоў.
“Ў” галерэя сучаснага мастацтва
220005, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а
(ст. м. Плошча перамогі)
+375 29 329 06 10
www.ygallery.byПрацуе штодзень з 10:00 па 22:00