У групе "Беларусь на старых здымках / Belarus at the old photos" на фэйсбуку зьвярнуў увагу на здымкі барысаглебскай царквы ў Полацку. Карыстальнік, што выклаў фотаздымкі, пракамэнтаваў, што паходзяць з radzimz.org Вось яны.
Пасьля вайны зруйнаваны будынак быў канчаткова разбураны. Аднак ў канцы 1920-ых гадоў Хозераў зрабіў яго абмеры.
Зьвярніце ўвагу на вялікія стральчатыя вокны, відавочна пазьнейшага паходжаньня. На жаль, зараз самога храма няма, таму правесьці архітэктурыя дасьледваньн немагчыма. А падмуркі, якія захаваліся наўрадці дадуць якую-кольвек інфармацыю пра пазьнейшыя перабудовы.
Паяпрэдне можна з ўпэўненасьцю сьцьвярджаць аб перабудове храма ў XIV - пачатку XVІ стст., калі былі прарэзаны шырокія гатычныя стральчатыя вокны. Магчыма мадэрнізацыя храма адбылася пры Альгердзе, пры якім былі рэканструяваны ці пабудаваны шэраг храмаў у Вільні і Віцебску.