Рэканструкцыя Новага замку ці цытадэлі ў Слуцку (варыянт ІІ)
Oct 27, 2010 14:41
3 Канфэрэнцыя ў Калінінградзе прымусіла мяне перагледзець некаторыя моманты першай мадэлі слуцкай цытадэлі. Вялікую карысьць якраз прынесла крытыка гэтай мадэлі асобнымі людзьмі, за што я ім надзвычай удзячны. Зьмены найперш тычыліся артылерыі: колькасьць гармат была павялічана да 32-ух, як пададзена ў інвэнтары XVIII ст., драўляныя памосты для усатноўкі гармат замяніў на земляныя барбэты, у выпадку калі гарматы стралялі праз бруствэр, ці амбразуры у бруствэры, у выпадку флянкавых батарэй. Гарматы на барбэтах звонку былі прыкрыты габіёнамі ці кашамі.