Памяці майго прадзеда

May 09, 2013 21:26

Cпрабую зразумець, што для мяне значыць гэты "День Великой Победы", седзячы ў квітнеючым вясновымі краскамі Бэрліне, дзе 68 гадоў савецкія салдаты адзначылі сваю перамогу і заканчэньне вайны. Тое што творыцца зараз у Беларусі назваць памяцьцю пра вайну нельга. Нейкія брыдкія палітычныя танцы на касьцях і на памяці тых хто жыў і паміраў за права ( Read more... )

смутак, mivo

Leave a comment

Comments 8

suziralnik May 9 2013, 21:15:01 UTC
Трагічная гісторыя. Прыгадваецца, як загінуў бацька Пазьняка, падобным чынам. Аграмадная розьніца савецкіх і нямецкіх франтавых стратаў застаецца сьведчаньнем таго, як савецкія начальнікі ня дбалі аб жыцьці звычайнага чалавека.

Reply

wouk May 9 2013, 23:30:49 UTC
Ведаеце, як спрабуеш думаць ад асобы самога чалавека, то нават ня хочацца пераходзіць у разважаньні аб метадах вайны. Калі чалавек свой блізкі, то й жыцьцё яго пераважвае спробы неяк абагульняць.

Увогуле, я з Вамі згодны. А ў выпадку Случчыны быў яшчэ адзін падводны камень: як я чуў, хлопцаў не пасьпелі забраць ў 1941 г. і ў 1944 г. ледзьве не як калабарантаў (пад акупацыяй "адседзеліся") у першых шэрагах пагналі першымі здабываць перамогу. На гэтым фоне мне яшчэ больш брыдка слухаць сучасны пераможніцкі пафас.

Reply


arteco May 10 2013, 11:51:13 UTC
Miкола, ты да яго вельмi падобны.

Reply

wouk May 10 2013, 12:42:47 UTC
Дзякуй, Воля, за гэтае параўнаньне! Адчуваць сваю сувязь з прадзедамі для мяне вельмі важна.

Reply


supron_licvin May 10 2013, 21:49:44 UTC
эк, колькі на франтах нашых працавітых вясковых хлопцаў палягло...
а ад чэкістаў, напэўна, яшчэ больш

Reply

wouk May 10 2013, 22:14:40 UTC
Таму прыкра глядзець на ўвесь гэтае саўковае сьвята на касьцях.

Reply


azarkinm May 12 2013, 04:34:13 UTC
сумная гісторыі, жахліва, што чалавек за два дні да бою пісаў ліст, жонка атрымала яга, а пасля ў дагонку і пахаронку.

Reply

wouk May 12 2013, 09:52:16 UTC
Сумная яшчэ й таму, што сам ліст ішоў ня менш за тыдзень, і калі жонка чытала ліст мужа, дзе ён пісаў, што жывы, мела надзею, што вернецца, а яго ўжо ня было ... такая вайна (

Reply


Leave a comment

Up