У суботу 4 чэрвеня 2011 у Міры адбылася канфэрэнцыя, якая мусіла падвесьці вынікі рэстаўрацыі і здачы першай чаргі замка. Імпрэза атрымалася досыць напружаная, пэўны час мне ўвогуле хацелася махнуць рукою на свой выступ і зьбегчы. Маёй наіўнасьці і веры ў магчымасьць цьвярозай дыскусіі між разумнымі людзьмі, напраўду, няма межаў.
Крыху аб гэтым ужо пісаў
datcanin. Я таксама падзялюся сваімі ўражаньнямі. Атрымалася наступнае: спачатку на гадзінку выступіў Дз. С. Бубноўскі, навуковы кіраўнік аб'екта, які распавёў пра ўсе свае посьпехі і пры гэтым раскрытыкаваў ўсіх будучых выступоўцаў. Пасьля ўсе астатнія, а гэта былі пераважна прадстаўнікі Нацыянальнага мастацкага музэя, распавялі пра ўсе тыя памылкі і цяжкасьці рэстаўрацыя,
аўтарства большасьці
зь якіх належыць спадару Бубноўскаму. Вынікі канфэрэнцыі, відаць, будуць мізэрныя, бо навуковы кіраўнік застаўся пры сваім меркаваньні па ўсіх пазыцыях, а запярэчыць яму ў часе рэстаўрацыі ніхто ня можа.
Асабіста я быў непрыемна зьдзіўлены тым, што праект "герса" цяпер ўжо ў варыяньце зь ямай жыве і пагражае замку сваё рэалізацыяй(( Толкам яго пабачыць у мяне не атрымалася, але падаецца выглядаў ён яшчэ больш фантастычна, чым папярэдні.
І крыху фота:
Выступае - Сінчук
І.І.
(НММБ), сядзіць пасярэдзіне - Трусаў А.А., зьлева ад яго - Ярашэвіч
А.А.
(НММБ).
Адразу за кампутарам - Бубноўскі
Дз.С.
(навуковы кіраўнік рэстаўрацыі замка).
За першым сталом - Пракапцоў У.І (дырэктар НММБ) і Усава Н.М. (намесьнік па навуковай працы НММБ)
За сталом на пярэднім пляне (прашу прабачэньня, але да нас сьпіною) - Бажэнава В.Д. і Калнін В.В.
Бадай што самы востры момант - дыскусія Сінчука І.І. з Бубноўскім Дз.С.
Дзіўнай і ня зусім прыемнай рысай канфэрэнцыі было тое, што ва ўсіх дыскусіях адным з апанэнтаў быў спадар Бубноўскі, у той час як ў астатніх між сабою ня было асаблівых спрэчак.
Урэшце, можа быць шлях да дасканаласьці не такі і просты і будзем спадзявацца, што прагрэс у справе рэстаўрацыі ўсёткі ёсьць!