Пакуль я лайдачыў у Менску ды піў піва у "Графіці" на сьвяткаваньні 12-х угодкаў
ЭКАДОМУ, мая жонка з Юляй Галіноўскай наведалі Глыбокае, Мосар і вёску Лучай у Пастаўскім райёне.
Святлана частуецца нейкім купальскім напоем.
Юля Галіноўская з кс.Мікалаем у касцёле Св.Тадэвуша ў в.Лучай і "тампліерам" з Глыбокага.
Сьвята Святога Яна пачалося, як мае быць, імшою ў Мосарскім касьцёле.
Потым у касьцёле ж запалілі агонь,
які ўрачыста вынеслі з касьцёлу і пайшлі на гару,
дзе й падпалілі вогнішча. Пад наглядам сьвятароў.
Паціху пачаў сцягвацца навакольны народ, нягледзячы на дождж.
Хоць, які той дождж на Купальле? Парасоны даставалі хутчэй па звычцы.
Ну, а потым пачаліся звычайныя купальскія пацехі. Старажытныя і паганскія. Хоць бы й манашкі прынялі ў гэтым удзел.
З іншых забаваў прапанваліся мульцікі для малых,
і скокі з танцамі для старэйшых.
Што такое
Мосар, тамтэйшы
касьцёл Св.Ганны і ксяндза Юзэфа Бульку нікому распавядаць не трэба. Але ж, нашыя кабеты-падарожніцы, завіталі яшчэ й ў
Лучай. Гэта места, напэўна, не так вядомае, як Мосар, але цікавае і вартае ўвагі.
Праз браму касцёльнага падворку.
Гэта арган.
Ксёндз Мікалай (якога можна было бачыць на фота вышей) распавядае турыстам гісторыю касьцёла.