Сяргей Гайдукевіч, лідар ЛДПБ,
выказаўся, што прэзыдэнцкія выбары будуць у сакавіку, яшчэ ў лістападзе. Тады яго мала хто слухаў. Але было варта! Гайдукевіч і ягоная ЛДПБ - гэта па сутнасьці Жырыноўскі і ягоная ЛДПР у Расеі. Гэта значыць, што абодва кажуць услых тое, аб чым думаюць на Карла Маркса, 38, ды адпаведна ў Крамлі. А значыцца, што трэба чакаць на хуткае абвяшчэньне выбараў.
Учора
vojur пацьвердзіў гэтыя думкі інфрамацыяй зь іншай крыніцы. Яму паведамілі, што ў воска адмысловага прызначэньня паступіў загад аб падрыхтоўцы да красавіку. Як кажа Воюр, яны рыхтуюцца менавіта да выбараў. Гэта адпавядае папярэднім зьвесткам. Цяпер галоўнае, каб выбары былі абвешчаныя на 23-е красавіка. =)