Экскурсія на «Коммунарка»

May 26, 2013 15:35

Дзякуючы ўдаламу збегу абставінаў мне ўдалося патрапіць на экскурсію на Камунарку. Магу сказаць, што дзіцячая мара здзейснілася, а столькі шакаладу і цукерак я ў жыцці не бачыў. Было вельмі пазнавальна і смачна!



Каму цікава як яно там, запрашаю пад
Па-першае нам расказалі пра гісторыю стварэння прадпрыемствы, крышачку пра працэсс і некаторыя лічбы, адказалі на пытанні. Але памяць у мяне кароткая. За падрабязнасцямі можна зазірнуць да bygirl

#2


#3


#4 spiritzzz і цукеркі :)


#5 упакоўка на ўзроўні


#6 мае любімыя, 200-грамовыя. Крыху ніжэй будзе пра пацэс стварэння іх.


#7


#8 рассказалі пра правілы бяспекі


#9 апранулі ў спецыяльна адзенне і павялі на экскурсію


#10 вось так выглядаюць яшчэ сырыя какао-бабы аж самой Ганы. Іх тут апрацоўваюсь, мелюць і кантралююць увесь працэс - толкі так можна быць упэўненым у якасці і пэўных ўласцівасцях прадукту.


#11 а вось так робяць 200-грамовыя шакаладкі. Пустыя формы


#12 хоп і спацыяльны аўтамат за імгненне запаўняе форму шакаладам і начынкай.


#13 вынімаўць з формы


#14 і на іншы канвеер побач. Усё выконваюць машыны з датчыкамі, сістэмамі кантролю і гэтак далей.


#15 спецыяльны канвеер пакуе прадукцыю


#16 тут жа ўпакоўкі


#17 адна з нямногіх аперацый, якую выконваюць людзі - збор гатовай пардукцыі і дастаўка яе на склад.


#18 наступны цэх толькі-толькі ўвялі ў эксплуатацыю і ён яшчэ налажваецца. Але цукеркі там незвычайна смачныя. Мармелад


#19 суфле, мармелад і зноў суфле.


#20 адна цукера робіцца прыблізна гадзіну


#21 але іх там шмат. Вельмі шмат.


#22 цэш вафельных цукерак. Так сама адносна новы і ўсё робіць аўтаматыка.


#23 вось такія вялікі вафлі :)


#24 спецыяльны станок вырабляе, складае ўсё слаямі, сочыць за акасцю і наразае пласты на цукеркі


#25 далей па лініі


#26 і ў шакалад!


#27 замарозіць і стройнымі шэрагамі на пакоўку


#28 ммм


#29 і вось такая цукерка на выхадзе ў руках у kostya_pride


#30 дзякуй ісім за такю магчымасць

рэпартаж, minsk, камуранка, kommunarka

Previous post Next post
Up