Мозг рака

Aug 26, 2011 04:58

Хто граматыку геаграфію ня вучыць, двойку ўсё роўна атрымае глядзіць БіБіСі.

image Click to view


Неяк зараз няёмка ўяўляць мэтавую аўдыторыю канала БіБіСі. Нават і не зьдзіўляе праз гэта, што гобліны грамілі Лёндан. Зьдзіўляе, што гоблінаў на вуліцы так мала выйшла, бо аўдыторыя БіБіСі вельмі вялікая.
Грын Сквэа аднак...

Індыя, СМІ, маразм, Ангельшчына, Лібія

Leave a comment

Comments 4

yuras_adamovich August 26 2011, 08:17:34 UTC
Галоўнае "ложь ВВС". Выкладаўшы наўрад ці лепшы.

Reply

wintboltoff August 26 2011, 09:09:10 UTC
Пакуль ня бачу падставаў лічыць таго, хто выклаў "ложь ВВС" у сеціва хлусам. Можа ён проста вучыўся лепей за астатніх, таму і зьдзівіла яго відэа?

Reply

yuras_adamovich August 27 2011, 00:38:30 UTC
Слова "хлусьня" мае дакладны сэнс - наўмыснае прадастаўленьне ілжывай інфармацыі за сапраўдную. Сур'ёзнае абвінавачваньне. У мяне ёсьць моцныя сумневы, што "Трыпалі ў Індыі" менавіта хлусня, а не барбарская памылка. А ў такім выпадку менавіта той, хто выклаў, сапраўды хлус.

Reply

wintboltoff August 27 2011, 02:15:41 UTC
Паважаны Юрась, вы лічыце, што на такім вялікім канале, як ВВС, сюжэты рыхтуе адзін чалавек да этэру? І ён зрабіў барбарсую памылку? Нават ня ведаю, што вам і адказаць. :) Я заканчваў РТІ па спэцыяльнасьці тэлебачаньне і радыёвяшчаньне і пасьля заканчэньня 3 гады адпрацаваў на БТ інжынерам. Паверце, сюжэты ў этэр адвольна не трапляюць. Калі гэта памылка, дык там палова каналу пэўна барбары.
Дарэчы вы здаецца памыляецеся. Тут пытаньне павінна ставіцца інакш, ці наўмысна выйшла ў этэр хлусьня з ВВС. Але люстэрка (таго, хто выклаў) ня трэба адвінавачваць у хлусьні. Хлусьня яна і ёсьць хлусьня, наўмысная яна або ад недахопу ведаў ці праз непрафэсіяналізм. Бяда ў тым, што СМІ пляваць на гэтае - галоўнае рэйтынгі-грошы-даброты і вядома ж трэба выконваць дзяржзамову. :) Няўжо гэтага ня бачна?
Дарэчы, з той жа оперы: http://www.newsru.com/world/26aug2011/doktrina.html

Reply


Leave a comment

Up