Вярнулася я з "Карчмы", і вось што скажу...

Mar 14, 2012 01:26

Чарговая імпрэза з шэрагу беларускамоўных канцэртаў «Штомесяц 13-га» адбылася ў Мінску. Гэтым разам арганізатары мерапрыемства звярнуліся да тэматыкі «Беларускай карчмы» - гэта Радыё Рацыя пра сённяшнюю імпрэзу (фота таксама адтуль).



А вось і мае ўражанні. Гэты канцэрт быў вельмі цёплым і прыемным. Мы не рабілі стаўку на якіх "хэдлайнераў", а проста сабралі гурты, якія б арганічна суіснавалі ў адной прасторы. Ад акустыкі - і па нарастаючай. Акустыка, фольк-рок, блюз... Пры ўсёй маёй стомленнасці з-за аўралу на працы, я адпачыла на гэтым вечары.

ПаЦі - Цімох авілін, Павал Селівончык, Раман Яраш. Гітара, акардыён, мандаліна, перкусія... Упершыню я Ціма і Пашу бачыла паасобку на "Купалаўскіх вакацыях". Цяпер - цікавы ансамбль. З добрай энергетыкай і вельмі душэўна.

Alta Mente - яркая Каця, сыграныя музыканты, добрая падача. Трэба сказаць, што калі пра іх кажаш "малады калектыў", то... ну як раз калектыў ужо склаўся (ды ён і "старэй" за гурт "Верасень", дарэчы). Ну а што музыкі маладыя - дык гэта і апраўдвае штампы вядоўцаў імпрэз і журналістаў.

На Ўзлёт - мой сябра Косця Уласевіч, добры блюзавы гітарыст (і, дарэчы, вакаліст) сабраў у Мар'інай Горцы зусім маладых музыкаў. І за некалькі месяцаў гэта ўсё загучала нават вельмі добра. Мы нават у рэжыме джэма праспявалі "Мой блюз" напрыканцы... ну, рызыкоўна без аніводнай рэпетыцыіі з іншым гуртом спяваць... Але ж у карчме можна.

Паэт Віця Лупасін - эпатаж, які ў фармаце "Карчма-паці" быў вельмі дарэчы.

Навуковец, даследчык беларускай міфалогіі Ірына Клімковіч - і раптам у "карчме" - і ізноў жа, вельмі дарэчы! Во як.

Так што і другі блінец (аўтарства Вольгі Акуліч і прома-групы ВЮ - Вікі Трэнас і Юліі Новік) выйшаў зусім не комам. Людзей было трохі меньш, чым на мінулым "Штомесяц 13-м" - спішам гэта на сакавіцкія святы. А на 13 красавіка рыхтуем нешта "касмічнае". Канкрэтыка з'явіцца неўзабаве. І, дарэчы, на такіх "паці" ёсць добры шанц выйграць торбачку, майку або паштоўкі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Штомесяц 13-га, канцэрты, разбор полетов, Будзьма

Previous post Next post
Up