Культура

Dec 17, 2009 00:06

Гэты пост павінен быў з'явіцца месяц таму. Але з'явіцца зараз :)

У першай палове лістапада, праглядаючы навіны на тут.бай, зайшоу па спасылцы на блог traveller's letters. Сам па сабе блог даволі цікавы, але гэта так, прыказка. Казка будзе далей.

Па гэтай спасылцы тады я знайшоў пост пра вёску Культура, што ўсяго некалькі кіламетраў ад вёсак Азярычына і Таварскія, адкуль мае карані ідуць. І так як знайшоў пост я на працы, і чытаць на той момант не было калі, закінуў у закладкі. І вось толькі цяпер уважліва перачытаў, здзівіўся, пашкадаваў на тое, як мала я ведаю пра родныя мясціны.

Князі Ельскія, помнік Аляксандру ІІ, літаратурна-краязнаўчы музей... І ўсё гэта побач! Але мала хто бачыць...

Алег, калі ты гэтага не чытаў, то проста абавязаны гэта зрабіць зараз! Не пашкадуеш, я ўпэўнены!
Previous post Next post
Up