Даўненька я не хадзіў у Філармонію) Прыгожа там. Містэрыя? Мне больш-менш спадабалася. Асабліва музычнае суправаджэнне. "Госьціца" была на вышыні, якасна гучалі "In Search for". Ну і N.R.M.) Ведаеце, нешта знакавае, нетрывіяльнае ў гэтым ёсць: чуць "чаканне дастала" са сцэны БелДЗЯРЖ Філармоніі. Ад аркестру я чакаў большага. Люблю класіку, але на фоне ўсяго ён выглядаў блякла. Ды рэп ніякі: трэ было сапраўдных рэпераў выпускаць.
Што тычыцца дзеяння. Мммм... Мутнавата) Каб я не ведаў прыблізны сюжэт - нічога не зразумеў бы. Шмат зацягнутых момантаў, шмат не зразумелых (да чаго гэта?). Але некалькі магутных маналогаў Зелянкоўскай, пара вясёлых сцэнак выратоўваюць сітуацыю і не даюць гледачам заснуць)
І людзі) тыя, каго ўпэўнена можна назваць "беларуская інтэлігенцыя". Нават страшна прымазвацца: адказнасць)
UPD А ўвогуле,
тут грунтоўней напісана