"И ноябрь - брь..."

Nov 01, 2014 12:02

Хаця сынапатам радуецца. Носіцца па хаце з крыкамі, што хутка зіма. А ў мяне ў лістападзе адно жаданне - на канапу з кніжкай :) Не, іншыя таксама ёсць, але дапусцім, што адно )).

І таму (раз паабяцала тым больш) буду вас забаўляць у гэтым хвасце восені - носе зімы адной ваколкніжнай гульнёй. Убачыла яе ў northern_dreams, з задавальненнем чытала, а цяпер вось ( Read more... )

ЖЖ-гульні, кніжкадзённік, і тады зачыталася Хмарка

Leave a comment

Comments 24

А я адразу абганю) dzienn November 1 2014, 10:31:38 UTC
на павароце))

2 - Спартак Джаваньёлі, Жанна д'Арк Марка Твэна, Сумеркі міра Олді.
3 - Чорны Баламут Олдзі
4 - Ідзі куды хочаш. (я яе ўпарта запамінаю як "Вазьму сам" - але аказваецца гэта іншая кніга, якую я й не чытаў.)
19 - Салярыс Лема
амаль 23 - 93 год Гюго (трындзец, гугль са скрыпам знаходзіць гэту кнігу) - у раннім юнацтве прачытаў выпадковы ўрывак, моцна спадабалася, доўга хацеў прачытаць (хоць дома была), урэшце ўжо студэнтам прачытаў. расчараваўся)

Слу - тут я ня ўсё ведаю як перакласьці! ))) Там ё "кніга якую ўсе чыталі а Вы не"?)

Reply

Re: А я адразу абганю) volka_z_bolkava November 1 2014, 11:24:11 UTC
Не каб павооольна, расцягваючы задавальненне..))

Олдзі не чытала.
Салярыс дааа!
А з гадамі і Гюго/Дзюма было весела ;)))

А я вось ведаю :Ь (патамушта падгледзела, канеш, але гэта не лічыцца ))
І, наколькі я памятаю, няма такога пункта.

Reply

Re: А я адразу абганю) dzienn November 1 2014, 15:42:50 UTC
ню раз няма дык не скажу ))р

*чаму гюгадзюмы вясёлыя, бум паліццо?:)

Reply

Re: А я адразу абганю) volka_z_bolkava November 1 2014, 15:55:45 UTC
Скажыыыыы ) а я потым табе скажу :)

А пра гюгадзюмы і гігамумы - гэта як таварыш скажа, які заблытаўся ;) :Ь

Reply


marsianka_selma November 1 2014, 12:37:30 UTC
Шыкоўная iдэя з гэтам лIстом! Мабыць, скарыстаюся. :)

Reply

volka_z_bolkava November 1 2014, 14:10:44 UTC
Ага, мне таксама спадабалася вельмі :) давайце разам)

Reply


pani_teklia November 3 2014, 12:37:15 UTC
на тэму: усе чыталі, а я не: я Гары Потэра не чытала )))

Reply

volka_z_bolkava November 3 2014, 12:40:50 UTC
і як Вам жывецца без прачытанага Гары Потэра? )))))
*шэптам:
я таксама не ўсё :) і не ўсё глядзела ))

Reply

pani_teklia November 3 2014, 12:43:36 UTC
І не глядзела, дарэчы, таксама )))

"і як Вам жывецца без прачытанага Гары Потэра? )))))"
Нармальна ))) Хаця бывае, што не разумею нейкага жарта ў КВЗ ці ў Сеціве, звязанага з гэтым творам...

Reply

volka_z_bolkava November 3 2014, 12:46:40 UTC
Ну і ладна, не жартамі адзінымі..))
Але проста цікава, чаму не чыталі? Нейкія прынцыпы або проста няма жадання?)

Reply


Leave a comment

Up