Да зімы засталося сем тыдняў. Дакладна, як колераў вясёлкі :)
І я, прыгадаўшы, што бачыла неяк у ЖЖ фотаздымкі па тых самых колерах спектру, падумала-падумала і надумалася распачаць гульню. Па правілах якой на працягу тыдня трэба фатаграфаваць розныя рэчы аднаго з вясёлкавых колераў. Па парадку. А ў суботу вывешваць на сваёй старонцы і любавацца) Ну і разам з тым расфарбоўваць навакольную шэрань, ага ;) Вось праз тыдзень, 19-га, надыдзе час чырвонай фотагалерэі.
Далучайцеся, будзем гуляць разам!
Я, вядома ж, і адна магу. У дзяцінстве вунь колькі перагуляла сама з сабой у гузікі ды алоўкі:)) Але разам - яно неяк весялей, праўда ж? ;)