Даўно сюды нічога не пісаў. То часу не было, то ня ведаў пра што пісаць, а тым часам спамеры захапілі мой ЖЧ, і пішуць каменты не па тэме. Зараз я ўсё выдаліў. Паспрабуем весьці ЖЖ больш рэгулярна. Тым больш ёсьць пра што пісаць. Але напішу толькі вечарам. Зараз трэба ў горад.
У 1997 годзе выйшла кніга прысьвечаная 930-годдзю нашага горада. У кнізе было шмат фотаздымкаў зробленых яшчэ ў савецкія часы. Сёньня я выкладу фотаздымкі заходняй часткі нашага горада, якія былі зроблены ў 1980-я - 1990-я гады ( Read more... )
Ну нашым горадзе шмат скульптур, ёсьць і бабулька, якая прадае семечкі, даба з сабачкам, хлобец, які просіць цыгарэту, а вось такую скульптуру я знайшоў зусім нядаўна. Вадаправодчык.
Вось так выглядаюць зараз знакамітыя мядзведзікі у трактазаводскім пасёлку. Самога фонтана больш няма, але склульптура захавалася, і нават пафарбавана.