vohnik
Jul 26, 2007 18:46
ты кажаш: дзякуй!
я кажу: прабач!
па слухаўцы прыгожа дождж грукоча,
і ясна мара зноў забыла
мяч
у той калюжыне
яшчэ заўчора ўночы.
vohnik
Jul 26, 2007 18:41
месяц
глядзіць у вочы
двойчы тройчы
на раз чацвёрты
скідаю боты
на хаду
іду ў ваду
у вадзе рыбы
у вадзе жонкі вадзянікоў
let's go!
о-го-го!
ды не маю німба
і разбіта шыба
месяцам
vohnik
Jun 30, 2007 14:45
хутка, хутка на працу!
ц1 радавацца, ц1 не. а можа смяяцца. г1стэрычна.
так было файна 5 год. без адказнасц1, без асабл1вага напружання. яго часам, вядома, хацелася, але...
як уяв1ш, што зараз скончылася раздзяубайства, то... трэба узяць з сябрам1 па п1ву! во!
vohnik
Jun 14, 2007 16:58
не, ну сапраўды...?
колькі можна чакаць нечага? А?
вы шчэ не дачакаліся? а я - так!
ЗАЎТРА ПЕРШЫ (№1) ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН! аааааааааааааааааааааааа!
што рабіць? я нічога не ведаюююю....!
на 2 паўшар'і.
vohnik
Jun 13, 2007 16:20
Тваёй рукою намалюю
на шкле нябёсаў ранак шэры,
дзе вецер - без мяжы і меры -
на лісце мёртвае палюе.
Ты ў забыцці - і не абудзяць
ні промні холаду, ні пахі
гарачай кавы, што на даху
увечары гатуюць людзі,
якія зорны шлях вартуюць
у цішыні нямога енку.
Ты не расплюшчыш дзверы-вейкі,
ды сон ад цемры не ўратуе.
vohnik
Jun 10, 2007 10:58
вось кажуць, што дзяржаўныя экзамены, гэта лухта і прасцей няма куды...
ну-ну...
а калі страшна..?
што рабіць, ай-ай-ай?
яшчэ цэлых два!
п.н.
дарэчы, усе жуйкі зроблены з гумы! от цо да!
vohnik
Jun 10, 2007 10:40
вы ўявіце, што заўтра будзе +45 па спадару Цэльсію?
уявілі?
вось так наша мілая Беларусь пераўтворыцца ў субтропікі/тропікі...
шкада....