Расказваю больш падрабязна гісторыю пра Рыганну. Гэта не нейкая абраза ў дачыненні да якой безгалосай беларускай спявачкі, гэта вядучы і аўтар жахлівай праграмы на СТВ "ВідьзмО-НевідьмО" так назваў амерыканскую спяваку Rihanna. Існаванне на працягу дзесяцягоддзяў гэтай праграмы ў мяне выклікае проста шок. Канешне, сам змест -- дайджэст з чужых
(
Read more... )
Comments 13
Reply
Reply
Я не так дасьведчаны у рэдукцыях і фанэтыцы як вы, але я прынамсі ведаю аб існаваньні клясічнага беларускага правапісу (йначай завецца "тарашкевіцай", пашукайце ў гугле) у адпаведнасьці з правіламі якога сп. Філімонаў і адаптаваў да беларускай мовы імя Rihanna. Згодна з гэтымі правіламі George Harrison - Джордж Гарысан, Londan - Лёндан, club - клюб. Сапраўды, часам Філімонаў дапускае памылкі, але само тое, што ён ужо столькі гадоў вядзе перадачу аб сучаснай музыцы па-беларуску робіць яму гонар.
Што ж датычыцца ўяўнай абразы беларускай мовы, то я бы зьвярнуў вашую ўвагу на Беларускае Радыё і БТ дзе ўжо даўно нярэдка пачуць "паязды", "уцюгі" і інш. Гэта я вам пішу як сябра Таварыства Беларускай мовы.
Reply
Reply
Але.
Колькі год таму выявілася, што ён ня толькі НЕ БЕЛАРУС, але і нарадзіўся і стаўся дарослым НЕ НА БЕЛАРУСІ. Больш за тое, у Беларусь ён пераехаў у даволі, скажам, "не падлеткавым" узросьце.
І вось ён, маскалік паганы, САМ узяўся рабіць сваю праграму па-беларуску. Больш за тое, ня гледзячы на ўсе палітыка-лінгвістычныя зьмены на нашай тэлевізыі пасьля 1995 году, ён упарта працягвае гэта рабіць і надалей. Во, якія да нас часам маскалікі пераяжджаюць! Больш беларусы за саміх беларусаў :)))))))))))
P.S. Рэспект яму, як кажуць, і ўважуха, але за столькі год мову можна было б падвучыць - з рэпетытарам пазаймацца там, ці што...
Reply
Reply
Reply
Чалавек робіць, мяркуе, што ўсё чодка, але СІСТЭМА (рэдактура, якая-небудзь камісія па мове etc.) ніякім чынам ягоныя хібы ня выпраўляе, нават ня робіць заўваг. Як, зрэшты і паўсюль.
Reply
Leave a comment