Відавочна, спераду цяжкія часы і трэба ўрэзаць бюджэт на 30%. Вось я і падумаў, што нада ўзяць усё ў свае рукі і валявым рашэннем абраць, ад якой чарговай шкоднай звычкі мне пазбавіцца.
Учора наваяў у гэтым лампавым і чэсным (падкрэслена) бложыку два кароткія допісы. Больш за 50% каментароў былі пра тое, што я маню. Вось такую рэпутацыю, выходзіць, я сабе тут зарабіў. Трохі лепшую за Пракаповіча, і трохі горшую за "саўбелку". Весела :) Пайду, кароча, у твітар. Там усім усё похер.
Віншую аматараў, фанатаў, кузмічоў і нават ўсіх тых, хто проста спачувае футболазалежным. А ўсіх, хто ня любіць футбол ці хаця б не спачувае, не віншую. Звычайна гэта очань грусныя людзі. Тут у жэжэшцы ёсць пара выключэнняў. Але што робяць выключэнні з правіламі - гэта ўжо зусім іншая гісторыя.