Згодны з Алегам Скрыпка...

Dec 26, 2011 19:32

... што самыя музычныя мовы - беларуская i ўкраiнская. а ўвогуле рэйтынг самых прыемных для вуха моваў у песьнях гэта:
1. Беларуская.
2. Украiнская.
3. Нямецкая.
4. Ангельская.
5. Фiнская.

браты-славяне, усякаму фацэту па цытаце

Leave a comment

Comments 29

vitaly68 December 26 2011, 16:43:55 UTC
Іўрыт. Вельмі прыгожа.

Reply

vital_rudak December 27 2011, 08:01:53 UTC
не ў пяцёрку!

Reply


lada_aleinik December 26 2011, 17:50:01 UTC
Сто год таму, памятаецца, чытала нейкі артыкул, дзе гаворка ішла пра спецыяльныя даследаванні... Дык беларускую мову, нібыта, паводле гэтых даследаванняў прызналі другой "па мілагучнасці" сярод іншых моў свету. Першай - італьянскую. Во як.

Reply

alex_poetry December 26 2011, 18:37:33 UTC
Гэта вядомая байка - украінцы сцвярджаюць, што ў гэтых даследаваннях другой мовай стала ўкраінская :)

Reply

lada_aleinik December 26 2011, 18:42:07 UTC
:))
Вакол адныя міфы... Але без іх было б сумна:))

Reply

yuras_adamovich December 26 2011, 20:17:20 UTC
Ну, тут ня трэба быць філолагам, каб зразумець, што як мінімум украінцы рацыі ня маюць)

Reply


araty December 26 2011, 17:59:00 UTC
Нямецкая??! Дык ёй ужо даўно адведзена месца - армейская. Праўда некаторыя спрачаюцца, што для армейскіх загадаў лепш мацярная. Як жартавалі ў нас у вучылішчы: Кожны савецкі афіцэр павінен ведаць тры мовы - рускую, ваенную і мацерную:)

Reply

makoto_bel December 26 2011, 18:42:19 UTC
а вось наконт нямецкай дарма Вы так, мова прыгожая. толькі ў многіх людзей (ня маю на ўвазе Вас канкрэтна)склалася стэрэатыпнае меркаванне па савецкіх фільмах пра вайну, бо там фашысты гаўкаюць аднымі зычнымі

Reply

araty December 26 2011, 18:48:46 UTC
То гэта не я сказаў, бо я ведаю толькі тры мовы: беларускую, рускую і мацерную. Не, чатыры, нават пяць - яшчэ беларускую трасянку і рускую трасянку. Але мовы размеркаваў нейкі вядомы і вялікі. Дык вось гэты вядомы і вялікі сказаў, што французская для кахання, італьянская для песен, не памятую для чаго ангельская і расейская, а вось нямецкую той вялікі і вядомы прызнаў лепшай для ваенных каманд.Я тут ні пры чым:)

Reply

makoto_bel December 26 2011, 19:00:58 UTC
проста для мяне нямецкая як трэцяя родная, ды і ўвогуле падабаецца, таму ня згодная я з тым вядомым і вялікім :)

Reply


makoto_bel December 26 2011, 18:40:30 UTC
ой паміж першымі трыма мовамі прам разрываюся)

Reply

vital_rudak December 27 2011, 08:10:03 UTC
цi мне ня ведаць!))

Reply


vboo December 26 2011, 18:57:19 UTC
Ну... фінскую павышэй паставіў бы, а ангельскую наогул выкінуў

Reply

vital_rudak December 27 2011, 08:12:16 UTC
толькi зьбiраюся выкрэсьлiць ангельскаю, у галаве ўключаецца "Iмэйджын":)

Reply


Leave a comment

Up