Настальгічнае. Пытаннечка. 12 дзень

Apr 12, 2014 19:47

Выпадкова натрапіў на фота этыкетак ад глыбоцкага піва (вечная памяць). Вось, напрыклад, "Славянскае". Што мяне ў ім зацікавіла: гляньце справа тэрмін захоўвання. Усяго толькі 7 дзён. Гэта раней усё піва было такое? Ці я малады і чагось не знаю? :)


Read more... )

Глыбокае über alles!, залівацца, #100happydays, пытаннечка, пятнічнае

Leave a comment

Comments 14

antanian April 12 2014, 16:55:54 UTC
Абсалютная большасць.

Тэарытычна, гатункі з большай колькасьцю хмелю і большай канцэнтацыяй алькаголю маглі захоўвацца больш, але такіх ня ўспомню.

Reply

vital_rudak April 12 2014, 17:40:35 UTC
Дзякуй за інфармацыю.

Reply


_kum_ April 12 2014, 17:33:35 UTC
У тыя часы піва не стэрылізавалі. Таму пракісала вельмі хутка. І даволі часта на жалезных крышачках былі адціснуты лічбы - дата выпуску (ці апошні тэрмін рэалізацыі, не памятаю ўжо). Некаторыя з маіх аднакурсьнікаў нават калекцыі зьбіралі. :о)

Reply

vital_rudak April 12 2014, 17:39:00 UTC
Блін, вось я лох.

Reply


silverrebel April 12 2014, 19:48:48 UTC
Таму як непастэрызаванае. Цяпер у бутэльках фіг знойдзеш такое.

Reply

vital_rudak April 13 2014, 08:44:54 UTC
Сапраўды, ні разу не бачыў.

Reply


niechta April 12 2014, 20:30:02 UTC
Цікава, у мяне хатняе піва захоўвалася некалькі месяцаў. Нефільтраванае і непастэрызаванае, і нестэрылізаванае. Не пракісала і на смак толькі лепш станавілася. Хаця я канешне ўсе рабіў, каб яго не забрудзіць, гм.

Reply

vital_rudak April 13 2014, 08:50:14 UTC
Вунь людзі кажуць раней усё такое было. А то я ўжо думаў, што пракіслае піва - гэта міф :)

Reply

niechta April 13 2014, 09:58:56 UTC
Ды не, учора якраз набыў пракіслага з Віцебску ))

Reply

vital_rudak April 13 2014, 11:57:45 UTC
Спачуваю))

Reply


orshafans April 12 2014, 21:25:10 UTC
а цяпер тое "Славянское" ёсьць? м-м

Reply

vital_rudak April 13 2014, 08:46:34 UTC
Дзе табе. Цяпер завод выпускае толькі гаўналіманады.

Reply

orshafans April 13 2014, 12:12:10 UTC
гаўняна...

Reply

vital_rudak April 13 2014, 12:40:52 UTC
А я ж пра што.

Reply


Leave a comment

Up