4 дзень

Apr 04, 2014 21:36

А вось сёння бачыў лісу, напрыклад. У полі паміж Калінкавічамі і Мазыром бегла такая ў шубе, з хвастом. Ну з белай пімпай на хвасце, ўсэнсе.

Палессе )

фота на тэлефон, Палессе - ты мяне валнуеш, #100happydays

Leave a comment

Comments 12

napramak April 4 2014, 18:38:18 UTC
А ці не Сырнік то быў?

Reply

vital_rudak April 4 2014, 18:40:25 UTC
Не, Сырнік жа ў нас невыязны :)

Reply


araty April 4 2014, 18:52:03 UTC
Зусім знахабнелы лісы, ведаючы што іх футра ўжо не ў фаворы.

Reply

vital_rudak April 4 2014, 18:55:13 UTC
А чо, не каціруецца ліса ўжо??

Reply

araty April 4 2014, 19:03:10 UTC
Ліса ўжо не АЙС. Не-не. Таму паляўнічыя шкадуюць на іх нават патроны. А іх развялося, і яны шалёныя. Во! А яшчэ зайцоў усіх паелі. Не, я гэта не выдумляю - гэта мне знаёмыя паляўнічыя распавядаюь. Але ж верыць рыбакам і паляўнічым ?...

Reply

vital_rudak April 4 2014, 19:06:37 UTC
Нада ў цесця штоле запытацца, што там з папуляцыяй ліс ля мястэчка Скрыгалаў. А так та скажоная ліса - гэта страшная жывёліна, у нас неяк помню сабаку цэлага пакусала, так і здох. Бедны Дружок, эх.

Reply


zloevremia April 4 2014, 19:13:40 UTC
трэба было хватаць яе, ды жонцы на каўнер, як у казках))))

Reply

vital_rudak April 4 2014, 19:15:54 UTC
Ага, а яна мне хваць і руку пад локаць аткусіла б:))) Ліса, не жонка :)))

Reply

magik_midnight April 4 2014, 20:31:25 UTC
Правільна, не нада хапаць лісу. Хай жыве. Тым больш напрадвесні, і калі хутка лета, і жыццё цудоўнае :)

Reply

vital_rudak April 4 2014, 21:38:58 UTC
Я дык вашчэ за мір ва ўсім свеце! :)

Reply


Leave a comment

Up