Кулінарны блог. Спецыяльны выпуск за жысьць

Aug 11, 2013 19:00

Сёння снілася басаногае і ўжо троху постгалажопае дзяцінства. Прачынаешся ранкам часцей за ўсё не таму, што выспаўся, а таму, што дзед прыходзіць у пакой і дае каманду: "Снедаць, машэннікі!" І мы ўстаём з ложкаў. Не, мы не баімся дзеда, проста разам з ім у пакой залятаюць такія пахі, што калі застанешся ляжаць, то заліеш усю падушку слінькамі. ( Read more... )

дай бог кажнаму, Кулінарная Калонка, хэндмэйд, страва не атрава, пешу, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

Comments 36

allegra_1971 August 11 2013, 16:07:03 UTC
vital_rudak August 11 2013, 17:30:59 UTC
У горадзе такога мы ўжо ня елі, менш рухаліся:))

Reply


andrus_lasko August 11 2013, 16:10:18 UTC
у далёкім дзяцінстве, штопраўда гарадскім, такое нешта было, ага. але мне больш з соллю падабаўся хлеб. але гэта неяк вельмі даўно было і больш з бабуляй, бо ў нас у сям'і хле елі толькі па святах - госьці ж прыйдуць, а ўсе да хлебу прызвычаеныя, акрамя нас =)

Reply

vital_rudak August 11 2013, 17:33:01 UTC
З сольлю тожа было, але радзей) салодкага ж хацелася)

Reply

veragodna August 12 2013, 08:44:17 UTC
Калі з соллю, то абавязкова алей дадавалі!

Reply

vital_rudak August 12 2013, 09:30:16 UTC
Так, канечне, бяз поснага масла гэта было б зусім буэээ :) Хаця, калі хлеб свежы, і так заходзіў :)

Reply


artem_ablozhei August 11 2013, 16:13:59 UTC
не, я такое не любіў, а любіў хлеб, масла і соль, а калі з агурком дык ваапшчэ красата)

Reply

vital_rudak August 11 2013, 17:35:24 UTC
Тожа губа не дура :)

Reply


branislavawna August 11 2013, 17:09:39 UTC
пра бабулю ўсё так: завіхалася, разам ня ела... і вядро з вадой у кухні, у нас зялёнае такое было, эмалірованае

страву такую неяк ня ела. мы мазалі хлеб маслам, а потым пасыпалі сольлю. а батон з маслам пасыпалі цукрам.

Reply

vital_rudak August 11 2013, 17:37:12 UTC
Батон з маслам і цукрам - гэта гарадская мадыфікацыя :)

Reply


mastaka August 11 2013, 17:14:09 UTC
Ой, было-было... а да таго ж яшчэ і так прысмак, як зяленыя яблыкі з соллю )))

Reply

vital_rudak August 11 2013, 17:29:00 UTC
Яблык з сольлю? Апасна :)

Reply


Leave a comment

Up