Кулінарнае пытаннечка

Jul 11, 2013 17:57

Пару дзён таму не было чаго рабіць - прыйшлося сабраць вось гэту кампанію разам і "патусавацца".


Read more... )

залівацца, Iван Бунiн, ФК "Баварыя", дай бог кажнаму, Кулінарная Калонка, пытаннечка, хэндмэйд

Leave a comment

Comments 48

topiksmom July 11 2013, 21:22:27 UTC
Таксама падалося, што бананы:))) Падумала, што зараз нейкі кактэльчык будзе))

Дранікі гатую, вядома. З моркавай бачу першы раз.
Калісь узяліся гатаваць у летніку, нас там было чалавек 10. І кожны свой рэцэпт адстойваў - хто з цыбуляй, хто без, хто на яйках настойваў, хто на муцэ, а хто і тое і другое. Карацей, я тады і зразумела, што рэцэптаў столькі, колькі густаў. Хаця мае дранікі застаўюцца з бульбы, цыбулі і яйка.

Каб нехта ня ўмеў гатаваць - хіба дзеці.

На Мазыршчыне мая маці іх па сяе пары па-расейску заве "дряниками", твой варыянт бачу таксама першы раз)) А вось з цэпелінамі і калдунамі таксама была сытуацыя. Я настойвала на калдунах, будучы з Мазыра, а сяброўка зь Ліды не прымала нічога, апрача цэпелінаў%)))

Reply

vital_rudak July 11 2013, 21:32:44 UTC
Ўсё правільна, цэпеліны - то ж жмудзінская страва, там ім бліжэй))
Цяпер во паглядзеў на фотку, дык і самому бананы мрояцца!:) А дранікі да, колькі кухняў у нас - столькі і рэцэптаў:) Але без морквы не, не магу :-P

Reply

(The comment has been removed)

topiksmom July 13 2013, 08:03:10 UTC
Уж ня ведаю, каму павінна быць сорамна - табе, замужняй даме, якая ня ўмее гатаваць дранікі, ці мне, даме, якая ведае цябе 4-ы год, 3 зь якіх прыжыўшы разам, і ня ведае, што ты ня ўмееш гатаваць дранікі!%)))

Reply


galinaeditor July 12 2013, 11:01:47 UTC
Люблю дранікі, але без мукі і бязь яек (тады яны больш хрусткія і ўвогуле на мой густ смачнейшыя). А з моркваю - абавязкова зраблю, ужо нават адчуваю, што будуць смачныя. Хаця... Не саладкаватыя, не?

Reply

vital_rudak July 12 2013, 11:38:44 UTC
Не, самае тое што нада :)

Reply


Leave a comment

Up