Тэрмінова ай нід хэлп

Jun 05, 2013 20:27

Ці ёсць якая беларуская песенька пра дзень народзінаў? Ведае хто небудзь? У мяне ў Маскве ёсць племяшка, часта тролю яе беларускай мовай: ну павінна ж дзеўка вывучыць, калі паўрадні тутака. Вось сёння ў яе днюха, а я нічога не магу ўспомніць. Дапамажыце ўжо калі ласка :)

фрагменты

Leave a comment

Comments 8

euga June 5 2013, 17:30:05 UTC
У кантакце можна глянуць балахонаўскае выкананне "песні кракадзіла Гены" ў бел. перакладзе.

Reply

alex_poetry June 5 2013, 17:31:34 UTC
Плюсую папярэдняга каментатара. Пра Балахонава таксама хацеў напісаць.

Reply

vital_rudak June 6 2013, 07:10:07 UTC
I табе дзякуй :)

Reply

vital_rudak June 6 2013, 07:09:24 UTC
Адразу знайшоў, а падзякаваць, свiнтух, забыўся:) Дзякуй!

Reply


andrejbuka June 5 2013, 18:57:37 UTC
Апярэдзілі... (
Ну хоць тэкст дам.

Хай бягуць, як няўклюды
мінакі між калюгаў,
а вада, быццам плыня ракі.
І не ўцяміць нікому,
для чаго ў дожджык з дому
выйшаў я ды й вясёлы такі.

Эх, іграй жа, мой гармонік,
каб дзівіўся пешаход.
Не зашкодзіць - дзень народзін
толькі раз на год.

Чараўнік завітае
ў гелікоптэры сінім
і бясплатна пакажа кіно,
павіншуе са святам
і, напэўна, дасць рады
падарыць мне пяцьсот эскімо.

Эх, іграй жа, мой гармонік,
каб дзівіўся пешаход.
Не зашкодзіць - дзень народзін
толькі раз на год.

Reply

vital_rudak June 6 2013, 07:11:22 UTC
Дзякуй! Словы прыдалiся таксама :)

Reply


mexanikus June 5 2013, 19:46:13 UTC
ну почти Я нарадзіўся тут - Радзінная песьня

Reply

vital_rudak June 6 2013, 07:12:09 UTC
:) не падыходзiць па фактуры

Reply


Leave a comment

Up