Хобiты

Mar 15, 2013 20:04

Натрапiў у скрынi на ток-шоў пра беларускую лiтаратуру: у студыi сядзелi i мералiся накладамi нейкiя невядомыя мне дзядзькi i цёткi (пазнаў хiба Батракову ды Юрася Нератока). Так i не зразумеў, цi добра на iх думку ў нас з харошымi кнiгамi - бо толкам нiхто не адказаў, выварочвацца навучылiся ня дрэнна (жыць захочаш, не так раскярэчышся?). Затое ( Read more... )

жысьць, кніжнае, літаратурцы

Leave a comment

Comments 12

kabierac March 15 2013, 17:19:06 UTC
і я канец захапіў. аналагічныя ўражанні.

Reply

vital_rudak March 15 2013, 17:36:30 UTC
там яшчэ ў вусатага зправа нейкi твар знаёмы

Reply

kabierac March 15 2013, 17:43:43 UTC
Алесь Бадак, "Звязда".

Reply

vital_rudak March 15 2013, 17:46:41 UTC
А, верняк. Я хоць зразумеў, чаму iх кнiжак у крамах няма.

Reply


mapa8rock March 15 2013, 17:37:12 UTC
Дзядзько, падсадзіце і мяне на беларускую літаратуру, ну калі ласка! крыху надакучыла галаслоўна яе абсіраць! першую ж прапанаваю кнігу адразу запісваю ва ўласны шорт-ліст! чэсна! амінь!

Reply

vital_rudak March 15 2013, 17:42:15 UTC
дык эта ж я далжон ведаць, што ты чытала, а што не!:) i яшчэ, цiкавiць тое, што можна абсiраць, каб было не галаслоўна, цi тое, што наадварот?:)

Reply

mapa8rock March 15 2013, 17:56:00 UTC
з новага - амаль нічо. са старога быццам бы штосьці, але таксама малавата. карацей, куды ні плюнеш - не памылішся) і хацелася б, вядома, штось такое з беларускай літаратуры, каб зусім потым не захацелася закідаць гэта какашкамі

Reply

vital_rudak March 15 2013, 18:12:04 UTC
Тады проста пералiчу, што з апошняга прачытанага самаму зайшло, як чыво не таво, можаш тады ў мяне какашкамi кiдацца:)
А.Клiнаў "Шалом", С.Балахонаў "Зямля пад крыламi Фенiкса", I.Бабкоў "Адам Клакоцкi i яго ценi", Наталка Бабiна, увесь Янка Брыль, А.Федарэнка "Мяжа" i ўпрынцыпе амаль усё з яго, Ул.Сцяпан "Адна капейка", нават "Зборнiк" Мiраслава Адамчыка - вусцiшненька так часам, Я.Конеў "Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкi" - эта так па-лёгкаму каб, але прыкольна...

Reply


volka_z_bolkava March 15 2013, 21:26:12 UTC
Я хаджу ў бібліятэку) Праўда толькі ў дзіцячую:))) Бо гэта я магу штосьці з рыдэра пачытаць, а з малым такі нумар не пройдзе, не. А купіць усё немагчыма...

Reply

vital_rudak March 15 2013, 22:42:21 UTC
Ну вот, не адманулi :)) да ўнiвера я проста жыў у бiблiятэцы, а потым неяк разышлiся нашы дарожкi :)

Reply


Leave a comment

Up