Пяць імпрэсій года. Другая і трэцяя

Dec 30, 2012 16:10

Амаль напачатку мінулага года пераехаў у Піцер (як аказалася, ненадоўга). Вось гэты горад і стаў таксама адным з уражанняў 2012-га. Не скажу, што дужа спадабаўся, але для жыцця ён прыстасаваны канечне многа лепш, чым мае родныя гарады. І працы якаснай там вагон ды маленькі вазок, што таксама важна. Што праўда, хутка там беларусаў будзе больш, чым ( Read more... )

вынікі_2010х, Пецярбург

Leave a comment

Comments 12

laksiej December 30 2012, 14:01:54 UTC
Падазраю, што сярод продкаў большасьці тамтэйшых рускіх былі беларусы. :)

Reply

vital_rudak December 30 2012, 14:13:34 UTC
Хрэн iх ведае, нi з адным не размаўляў нават :)

Reply

laksiej December 30 2012, 14:24:28 UTC
Дык яны й самі могуць ня ведаць - даўно тое было, за царом.

Reply

vital_rudak December 30 2012, 14:34:09 UTC
Полацкiя i вiцебскiя - самыя пiцерскiя :)

Reply


araty December 30 2012, 15:27:41 UTC
Паступаў у ваеннае ў Ленінград, аб'яўляюць ,што для нацыянальных меншасцяў ільготы. Я кажу " Я нацыянальная меншасць". А хто ты - дзівяцца ў камісіі. "Беларус, нас менш, чым любой сярэднеазіяцакай народнасці СССР"- з выклікам кажу я. "От здівіў - ды ў Ленінградзе беларусваў болей, чым рускіх!" Было гэта ў далекім 84 годзе. :)

Reply

vital_rudak December 30 2012, 15:33:26 UTC
Яб на сапраўдную статыстыку паглядзеў, колькi нас там? :)

Reply


ukrainka_s December 30 2012, 17:11:33 UTC
Сярод моладзі маёй вёскі (Быхаўшчына) мода нават была ў сямідзясятыя выязджаць туды на сталае. Як не палова аднакласнікаў ірванула. І ўвогуле, ад маіх пакаленцаў у БССРы амаль нікога і не засталося.

Reply

vital_rudak December 30 2012, 17:32:27 UTC
"Если так пойдет, то и я разбегусь в разные стороны" :)

Reply

ukrainka_s December 30 2012, 17:56:56 UTC
Ага, ты - малады. А мне куды ў мае гады?
І яшчэ дзевяццю козамі абцяжаранаму (7 "настаяшчых" і 2 - з дзвюма нагамі).
Так бы, мусіць, таксама пакінуў седала.

Reply

vital_rudak December 30 2012, 18:01:57 UTC
Козы - гэта ж добра. Усялякiя)

Reply


Leave a comment

Up