Флшэомб

Jul 26, 2014 19:48

Карацей, што б там не было навокал, але жыццё працягваецца. Ды і ў ЖЖ вярнуцца ўжо хочацца. А самы просты спосаб сюды вярнуцца, вядома, - гэта флэшмоб. Так, я заўжды хажу напрасткі :) Сутнасць гульні: ты кажаш мне, што хочаш пагуляцца, а я задаю табе пытанне, якое пачынаецца з "калі б..." А ты потым у сваім ЖЖ адказваеш. Мне ад нашай шаноўнай Вольгі volka_z_bolkava прыляцела пытаннечка: "Калі б я напісаў кнігу, яна была б..."

Элементарна, Ватсан! Калі б я напісаў кнігу, яна была б кулінарнай. (Мары пра ўсе астатнія жанры я ўжо паспяхова адЪкінуў. Ды й ня веру я ў сцэнары, калі чэл сядзеў сабе 30-40 гадоў на печы і раптам пацягнуліся яго белы ручанькі да клавы, шэдэўры ваяць. Хіба ў літстаронку ў раёнцы:)) Я ўжо і назву ведаю, анягож. "253 стравы з беларускага піва". Ну а чо, халаднік з агурковага цвету на піве я ўжо рабіў, сняданак з піва із сырым яйкам ведаю, піўны кактэйль з цыбуляй і чосьнікам "Антып'еса" каштаваў. Дзела за малым, як кажуць на дзікім усходзе: прыдумаць яшчэ нейкіх там няшчасных 250 страў. Ну і ня здохнуць ад якога небудзь няўдалага эксперымента на гэтым шляху... :)
Previous post Next post
Up