Мёртвая вуліца Языковіча ў Мазыры

Jun 04, 2014 19:33

Цягаліся сёння па гораду пешкі і выпадкова напаткалі закінутую вуліцу. Ад слова "зусім". Да ракі ад першых дамоў вуліцы Языковіча метраў 400, да плошчы Прымаставой - 2 кілометры, да гарвыканкаму і плошчы Леніна на паўкілометра больш. То бок, навокал віруе жыццё. А тут нібы дэкарацыі якой кінастудыі.



Ня ўсе мясцовыя ведаюць пра гэта месца, што ўжо казаць пра турыстаў. Нават сам гугл ня ведае такой вуліцы, прыйшлося адшукаць уручную. Вунь яна пад лічбай 1. Пад лічбай 2 - Прымаставая. 3 - Гарвыканкам.



Уся вуліца Языковіча - гэта 10 закінутых старых аднатыпных дамкоў.



З выгод цывілізацыі тут толькі добрае асвальтавае пакрыцьцё.



Яшчэ 3 гады таму ўсе гэтыя хаты былі заселеныя. Цяпер жа большасць жылплошчы прызнаная непрыдатнай для жыцця.



Двухкватэрны дом.



А вось тут яшчэ ёсць жылая кватэра. Нават шклопакет на адным вакне. Хоць дом і прызнаны афіцыйна непрыдатным.



Для чалавека, што нарадзіўся і вырас у Заходняй Беларусі, гэта відовішча зусім нетыповае.





Адзіны на вуліцы дом, які пакуль не прызналі непрыдатным. Ну-ну :)



Ганак ці то згніў, ці то расцягнулі на дровы.





Ясна, што ніхто тут не жыве.





Прырода пачынае адваёўваць сваё.



Усе падлогі разабраныя. А так абстановачка нічо :)



Ля ганкаў дзверы ў падполле.



А там падвал, напрыклад.





На гэтай вуліцы нават пахне неяк не па-людску. Хаця вунь апошняя кватэра з чатырох - жылая.



У вачах гэтага ката чыталася, што ён не часта бачыць тут мінакоў.



Але ўсё будзе добра, кажа нам бардзюр на суседняй вуліцы.



Так што нада ўсміхацца :)

фота на тэлефон, пацан зазыр - гэта Мазыр

Previous post Next post
Up