Прызнацца чэсна, дэсерты я рабіць ня ўмею. Не, бліны са згушчонкай зраблю на раз, але ні пірагоў, ні ўсякіх іншых пірожных-пячэнак-тартоў ад мяне ніхто ніколі не дачакаецца, бо дужа не праваслаўная не брутальная гэта справа. І ўсё ж адзін рэцэпцік сапраўды мужчынскага - бо хуткі, сытны і просты - дэсерта маю. Паверце, гэта будзе самая смачная рэч, якую можна забамбіць за такі маленькі прамежак часу з прадуктаў, што заўжды ёсць у вашым "атланце".
Праўда, можа гэта можа ўжо і гатаваў кожны, але жонка мая ня ведала, і знаёмыя ўсякія-розныя не хваліліся такім сваім скілом. таму так і быць, раскажу вам :) Паехалі!
Спачатку просіце канвойных прывесці пад белы ручанькі тры пузатых прыгожых яйкі. Без шкадавання праламліваеце ім "фанэру" і ўбіваеце ў сімпацішную (гэта важна!) пустую чыстую місачку. Потым уліваеце да іічак 500 - 730 грамаў малака (мазырскае браць не абавязкова). Астатнія 400 - 170 грамаў малака уліваеце ў рот блізляжачаму кату. Да малака насыпаеце - не ў ката, а ў місачку (гэта важна!) - крышачку солі і многа цукру, і ладзіце ўсёй гэтай кампаніі жэстачайшыя рэпрэсіі, аж пакуль яна не ператворыцца ў аднародную масу цёплага жоўценькага колеру. У мяне не атрымалася, але па магчымасці нада так інтэнсіўна дрыгаць венчыкам у місцы, каб вунь тых жоўтых разводаў, што па левым борце, не было.
Далей берыце ў рукі нож, даганяеце батон "Друя" і халаднакроўна расчляняеце яго на скрылёчкі роўнай таўшчыні - так, эстэтыка ў нашай справе ўсё ж не апошняя рэч. Потым топіце кожны скрылёк батона ў нашай массе з мал. 2 аж пакуль ён не набрыняе і не пачне прасіцца на патэльню.
Выкладаем на патэльню прамочаныя скрылёчкі і чакаем, пакуль яны добра прасмажуцца. Вось прыкладна да такога колеру і прыгажосці. Гэта важна, бо калі падсмажыць менш вы адчуеце потым, што жуеце нешта такое, што няўлоўна напамінае соплі.
Падсмажаныя скрылёчкі можна перасыпаць чым заўгодна: шакаладам, ванільным цукрам, ды хоць сырам, горш не стане. Я дык перасыпаю звычайным цукрам, зусім крыху, каб адбіць лёгкі прысмак гарэлага. Ну і вуаля! Вось што ў вас павінна атрымацца. Нравіца?
Абяцаю, гэта будзе дужа смачна. Толька пастарайцеся з'есці ўсё гэта пакуль яно яшчэ цёплае. І яшчэ, увага, гэта страва дужа небяспечная! Калі ясьцё, трымайце пальцы далей ад роту, ато гэта так смачна, што можна іх выпадкова адкусіць :)
Смачна есці. Працяг абавязкова будзе :)