***

Jun 08, 2017 09:44

перарэзаныя лёсы
перакроеныя жыцьці
перабітыя імёны
й закатаныя ў асфальт
перакручаныя словы
ператрушчаныя гукі
зацугляныя пачуцьці
і забітыя амаль
усё меней тут паветра
усё болей тут атруты
ў халуйскіх сытых пысах
рабалепства тупасьць страх
абылганыя прарокі
зацкаваныя героі
толькі душы не задушыш
толькі думкі
неяк так

вершы новы я

Leave a comment

Comments 2

bob_ling August 7 2017, 02:09:32 UTC
С днем рождения! :)

Reply

viershnick August 13 2017, 22:20:25 UTC
Дзякую!

Reply


Leave a comment

Up