Ха! Вось адна зь 2х ідэй ужо зьдзейсьненая!
Бліжэй да 12 сабраліся я,
mshmel ды
illuzija разам і рушылі да Нёману, захапіўшы вядзёрачка з-пад маянэзу, 2 гаршчочкі для кветак і 2 шпацеля замест лапатак. Па дарозе ў краме набылі сапраўднае дзіцячае вядро. Праз 15 хвіляў ужо былі на пляжы. Расклалі рэчы на карымаце і пачалі будаваць яго... замак! Як гэта клёва!!! Нібы на час вяртаесься ў дзяцінства. Акуратная праца, якая супакойвае і займае цалкам, якая захапляе...
Але ж як далёка да таго дзіцячага майстэрства і тых вялізарных казачных замкаў! Рукі не такія ўпэўненыя, ды і забываецца што да чаго:(
Так што замак не такі ідэальны... як калісьці даўно...
Як вынік яшчэ спаліла сабе сьпіну.
А Нёман брудны і мыльны, але такі моцны! Хуткая, хуткая плынь...