Я ведаю, чаму вясна ў гэтым годзе не спяшаецца на беларускія землі. Мы, па вялікім рахунку, згубілі традыцыю гукання вясны. Запачаткаванне новай было засведчана ўчора ў маім доме. У маім доме ўчора, калі гаварыць прама, адбылася грозная акцыя пратэсту. І вось вам сённяшні вынік :). Таму далучайцеся.
І я разумею пратэстуючых. У мінулым годзе ў гэты час кожны другі з іх буяў рознакаляровымі кветкамі, а ў гэтым - толькі адзін. Таму ён байкатуе акцыю :).