нетыкет - "няма тыкету" :)

Nov 20, 2010 19:35


Возьмем рэальнае жыццё.
Правілы этыкету з большага ведаюць усе (хаця і не ўсе іх прытрымліваюцца:). Было б жаданне - кнігі, накшталт "Як сябе паводзіць", у самых "драбнюткіх драбніцах" раскажуць, "что такое хорошо і что такое плохо": хто першы, у якой руцэ, з якога боку і ў якім парадку etc.

Возьмем жыццё віртуальнае.
Палазіўшы з гадзіну па сайтах, ( Read more... )

назіранні чайніка, загадкі, дапамажыце хто чым можа

Leave a comment

Comments 81

kabierac November 20 2010, 17:50:54 UTC
тут ёсьць элементы.

Reply

veragodna November 20 2010, 18:02:02 UTC
Клас! :)) Амаль з усім згодна. Ну, можа, за выключэннем палітыкі зафрэнджвання. Не тое што ўспрымаю як "сяброў на ўсё жыццё", але, як правіла, фрэнджу з "разлікам на ўзаемнасць". У сэнсе асоба цікавіць і зносіны з ёю. Варыянт "падпіска на часопіс" не люблю :).

Reply


dzie_ja November 20 2010, 18:10:21 UTC
у каментарах раздражняе перш за ўсё навязлівасць і дурная дурасць.
у пастах - манернасць, але гэта ўжо, напэўна, мае асабістыя праблемы.
на пытанні канешне лепей адказваць, але вогуле не лічу, што адказваць на каментары трэба абавязкова :)

Reply

veragodna November 20 2010, 18:39:21 UTC
Дык Вы ж на ўсе каментары адказваеце :)).
О так! Калі ў пастах манернасць ці іншая пафасная трасца - увогуле не фрэнджу.

Reply

dzie_ja November 20 2010, 18:44:56 UTC
Не заўсёды :) Вам, напрклад, таму што вы не пісалі лухты і вапшчэ я вас паважаю.

Reply

veragodna November 20 2010, 19:11:39 UTC
Дзякуй! Вельмі прыемна :). Хаця мне часам здаецца, што свой дзённік я вяду ў фармаце "штодзённай лухты" :)).
У адказ скажу: шкадую, што Вы не мая студэнтка :)).

Парывалася некалькі разоў адказаць на Ваш допіс пра Ньютона (хацела цытату перапісаць, але спадзяюся, Вы зразумелі), ды ўрэшце перадумала, каб не "лячыць" :)). Гэта наўпрост тычыцца маёй дысертацыі.

Reply


lionellia November 20 2010, 18:16:51 UTC
не люблю, калі не адказваюць на мае каменты, асабліва калі там утрымліваецца пытанне :))
не тое, каб я лічыла сябе зоркай і "як гэта на мяне не звярнулі ўвагу". проста ствараецца ўражанне таго, што твой мэсэдж не прачытаны...

наконт "ты" і "вы" не надта заганяюся. адразу да ўсіх на "вы", але з лёгкасцю і радасцю пераходжу на "ты", бо гэта Інтэрнэт)))

што тычыцца ката, то лічу патрэбным ставіць яго толькі на вялікія здымкі (ці на вялікую колькасць здымкаў), на тыя здымкі, што вельмі шырокія (ірвуць стужку). прынамсі ў мяне заўжды Інэт па трафіку, таму я вельмі ашчадна стаўлюся))))) а вось тэкст любых памераў успрымаю без ката з большым задавальненнем. бо як напісала мая фрэндэса: калі вы мяне зафрэндзілі, то вам цікава мяне чытаць - навошта тады кат? )))
звычайна яшчэ хаваю пад кат допісы, якія пішу пад цэтлікам "чытаць пад настрой" (ну, каб чытачы былі падрыхтаваныя, што будуць соплі) і яшчэ часам вельмі карціць стварыць інтрыгу))))

яшчэ не люблю, калі мяне лечаць у каментах :) асабліва што тычыцца асабістага жыцця))

Reply

veragodna November 20 2010, 18:44:18 UTC
І я не разумею ігнараванне каментараў.
Наконт майго нязменнага звароту на Вы сутыкалася з добразычлівай іроніяй малодшага пакалення :)). Але ж я і да студэнтаў на Вы звяртаюся. І лічу, што было б няблага, калі б такі зварот стаў нормай для настаўнікаў у адносінах да старэйшых падлеткаў :)) Праўда?
Калі "лечаць у каментах" - гэта жорстка. Спадзяюся, я не лячыла :))).

Reply

lionellia November 20 2010, 18:53:02 UTC
я калі на практыцы ў школе была пару гадоў таму, то сваіх шасцікласнікаў таксама на "вы" называла :) лічу гэта педагагічна правільным)))) пра студэнтаў - тым больш!

не лячылі! і нават калі б лячылі, то я б не пакрыўдзілася, бо ёсць пэўны аўтарытэт. а то прыходзіць, даруйце, школьніца і пачынае мне расказваць, як трэба жыць і паводзіцца з мужчынамі))) вось калі ў яе будуць такія допісы, як у Вас (муж, рыбалка, грыбы і падобнае), то буду радая слухаць :))))

я ў гэтым плане вельмі агрэсіўная, бо раней насамрэч больш допісаў было пра асабістае жыццё. а дакладней - пра праблемы))

Reply

veragodna November 20 2010, 19:15:47 UTC
Цікава, як шасцікласнікі рэагавалі? :)) У мяне на практыцы так рабілі некаторыя студэнткі, але ў старэйшых класах.

На мой погляд, вы самадастатковая і цэльная асоба, каб даваць Вам парады, нават з маім "тыпу вопытам". Тым больш "лячэбныя" :)).

Reply


michalinka November 20 2010, 18:50:32 UTC
Раздражняе хранічная неўвага да каментаў, калі на твае каметны не рэагуць наогул, пачынаеш думаць, што нешта не так пішаш. А яшчэ ненарматыўная лексіка ў пастах, спасылкі на іншыя рэсурсы без тлумачэння што там, шмат фотак і тэкста без ката. І звадкі ды спрэчкі ў пастах-каментах проста дзеля звадак і спрэчак...

Reply

emieryka November 20 2010, 19:20:00 UTC
А я вось кАты вельмі не люблю і залажу пад іх толькі ў скрайніх выпадках :)
Бывае, што нейкі камэнтар можна не заўважыць, ці ён нават можа патрапіць у спам. А можа ў чалавека галава трашчыць ад стомленасьці і ён проста ня ў сілах на яго адказаць?.. :)
Але, калі чалавек не адказвае на некалькі маіх камэнтараў, дык я іх больш яму і не пішу.
"ненарматыўная лексіка ў пастах"
Так. Адразу ўзьнікае жаданьне расфрэндзіцца...

Reply

veragodna November 20 2010, 19:59:40 UTC
Вось і я задумалася. Калі чалавек адзін раз не адказаў - усё можа быць. Жыццё. А каліі некалькі - гэта заканамернасць. Не пісаць яму болей?

Reply

emieryka November 20 2010, 21:09:26 UTC
А Вы ў асабістым паведамленьні спытайце ў яго, чаму ён так робіць. Я так разумею, ён Ваш узаемны сябра? Бо мне не адказвалі на камэнтары ўвогуле не сябры. А некаторыя ўзаемныя сябры адказваюць не заўсёды.

Reply


lada_aleinik November 20 2010, 19:07:17 UTC
Калі ў мяне дрэнны настрой, мяне ўсё раздражняе!))) А ўвогуле вялікай розніцы паміж этыкетам "рэальным" і "віртуальным" я не бачу:)

Reply

veragodna November 20 2010, 19:24:57 UTC
Згодна, у цэлым варта кіравацца звычайным этыкетам :)). Але.
Ну, у рэальным жыцці не будзеш жа доўгую прамову хаваць пад кат :)). І калі нехта не адкажа на твой зварот да яго, падумеш - хам! Ды і вітацца ў жж неабавязкова :)).

Reply

veragodna November 21 2010, 11:15:52 UTC
А яшчэ ў кепскім настроі я жж не адкрываю. А калі асабліва карціць, чытаю, але не каментую. Каб не шкадаваць пасля :)).

Reply

lada_aleinik November 21 2010, 12:47:56 UTC
Бывае, што ўсё вельмі шчыльна ўзаемазвязана. Адкрываеш ЖЖ, чытаеш што-небудзь такое, што цябе "чапляе", настрой псуецца... і г.д. "Не каментаваць" не заўсёды магчыма:)

Reply


Leave a comment

Up