Вось скажыце, каму з нашых класікаў маглі належаць наступныя радкі інтымнай лірыкі?
Светлая зорка! ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.
О не: ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне пад полагам хмар.
Арфа разбіта - чыёю рукою?Чым вам не паэзія чыстай красы? Гэта, дарэчы, урывак санета-акраверша.
(
Read more... )
Comments 43
Reply
Але ж у цэлым зусім не па-коласаўску, згадзіцеся.
Я і раней ведала некаторыя факты. Але ўпершыню звярнула ўвагу на ўзроставую розніцу паміж Коласам і яго захапленнямі. Уразілася, перачытала лісты і вершы.
Reply
Во! Мне ёсць, куды расці! Я маю толькі сем адрасатак - Мінск (двойчы), Тула (двойчы), Ленінградская вобласць, Кіеў і Масква. Здаецца, усіх успомніў.
Reply
Reply
Вось як будзе мне 60, тады пачну да 18-гадовых цягнуцца)))
Reply
Але для мяне такія адносіны дзіўныя, як мінімум, насамрэч.
Асабліва заўвага ў любоўным пасланні пра "зубоў повен роцік" :).
Няўжо не бачыць мне, сіроце,
Усмешак ветлых, трошкі сумных,
Зубкоў - жамчужных повен роцік
І вочак быстрых і разумных.
Reply
І Вы з мяне пасмеяцеся:
У ванну запрашу Святлану,
А ў сауну пайду з Алесяй.
:)
Reply
Reply
Reply
Колас у адным з прыватных лістоў прызнаваўся, што ніколі не здраджваў (я так разумею, фізічна) Марыі Дзмітрыеўне.
Reply
Reply
Reply
ЗЫ, Дарэмна вы адамаўляеце чалавеку ў прыгожых пачуццях і іх праявах з-за лічбаў у пашпарце :)
Знаць хочаш, як цябе знайшоў?
Па зорах, што ўсьміхаліся,
Па кветках, што сярод лугоў,
Калі ішоў, віталіся,
Па салаўях, што ля дуброў
З табой пераклікаліся.
1977 М. Танк
65 год :)
Reply
Хаця, трэба прызнацца, большасць позніх інтымных вершаў Коласа па-мастацку бездапаможная. Ну, вось што гэта за верш:
Хвілінку за хвілінкай
Адлічвае мне час.
Баюся я: Былінка
Наробіць выкрунтас.
Ой, многа ў ёй задору,
Буянства, шырыні!
Прастору ёй, прастору,
І ўся яна ў агні!
І ўсё ж калі "ў тумане"
Алеська ўжо і ўтне,
Былінка мая гляне
У бок мой і ўздыхне.
Reply
Reply
1) Мы кепска ўяўляем асобу Коласа, і ён мае вытанчаную любоўную лірыку (асабліва што тычыцца вершаў, адрасаваных С. Сомавай).
2) Неяк нехта (не помню) спрабаваў давесці, што ўсе захапленні Коласа маюць аднолькавы псіхатып. Я заўважыла, што ён меў схільнасць да жанчын, значна маладзейшых за сябе (нават розніца з Марыяй Дзмітрыеўнай - 9 гадоў, і гэта калі яму было ўсяго каля трыццаці).
3) Ён насамрэч кахаў, але быў экзістэнцыйна адзінокі. А вось яго жанчыны што перажывалі - пытанне. І калі Сомава хаця б адкрыта выяўляла сваю абыякавасць, то Кетлер... Мне насамрэч шкада гэтага шчырага ў сваіх пачуццях старога чалавека.
Reply
Leave a comment