Leave a comment

Comments 80

ofeliya666 May 25 2014, 20:22:33 UTC
Бедная(((( І хлопец -- паганы доктар, выходзіць(
Магла б адкаменціць кожнае фота, подпісы цудоўныя) Але сіл няма))))

Reply

veragodna May 26 2014, 18:36:15 UTC
У мяне аж слёзы наварочваліся, калі я прешы дзень глядзела на яе кульганні на трох лапах. Малеча ж яшчэ зусім.

Дзякуй :). Пазней напішу што-небудзь больш пазітыўнае.

Reply

ofeliya666 May 26 2014, 19:00:00 UTC
Я ўвогуле першы раз чую, каб каты ламалі лапы , не ўпаўшы з гаўбца... О_О Ну малая, канешне, але ж і адлегласць не такая вялікая...

Reply

veragodna May 26 2014, 19:06:49 UTC
Я так зразумела, што на яе гаршчок упаў. А ўвогуле доктар сказаў, што ў яе мяккія косці. Мамку-та Плюшыну алкаш пад час цяжарнасці не надта карміў...

Reply


kiedy May 25 2014, 20:28:17 UTC
Здароўечка Плюшачцы! Я пазаўчора ледзь не прыдавіла Сырніку галаву, калі вакно зачыняла, не заўважыла, што ўсунуўся. Але ён нават не пікнуў, я своечасова яго заўважыла.

Пра кветкі: я спрабавала ставіць на падваконне фіялку, але Сырнік пачынаў капаць зямлю ці выдзіраць лісце. Цяпер у нас кактусы :) І гаршкі набываю толькі пластыкавыя, яны, канечне, не такія прыгожыя, але менш рызыкі.

Reply

veragodna May 26 2014, 18:39:25 UTC
Дзякуй, Ната! Вы, як ніхто, разумееце мой стан.

Я пазаўчора ледзь не прыдавіла Сырніку галаву, калі вакно зачыняла, не заўважыла, што ўсунуўся. Але ён нават не пікнуў, я своечасова яго заўважыла.
---------
Ох, ужо гэтыя каты, усюды свой нос усунуць трэба. Трэба пільнасць не губляць.

Дык у мяне ж аранжарэя багатая, шкада яе пазбавіцца. І кветкі ж ужо канячыя. Кот мой быў абсалютна абыякавы да кветак. Нават не ведаю, што з гэтым рабіць. Магчыма, калі на вуліцу будзе хадзіць, дык на траву пераключыцца.

Reply

kiedy May 26 2014, 18:46:05 UTC
Можа, гэта пытанне месца? Сырнік падваконні любіць, але з кактусамі надта не паспрачаешся :-)

Reply

veragodna May 26 2014, 19:10:01 UTC
Гэта пытанне цвіка ў попе :). Усе тры кветкі, якія Плюша ўпадабала, у розных месцах (нават у розных пакоях) стаяць. А з кактусамі я таксама перажываю, каб чаго-небудзь сабе не накалола.
А больш за ўсё мяне хвалюе той момант, калі мы запалім кацёл. Яна, калі было холадна, ледзьве туды не ўскочыла. Я так перапужалася, што мы яго проста адключылі, хаця ў доме было некамфортна. Нават не ведаю, што мы будзем з гэтым рабіць.

Reply


kufarrr May 25 2014, 20:32:32 UTC
Як шкада такое цудоўнае кацяня! Плюшы - хутчэйшай папраўкі, а гаспадарам - цярпення:)

Reply

veragodna May 26 2014, 18:41:32 UTC
Дзякуй вялікі! :) Ды яна нам больш радасці прыносіць, смешная такая. І разумненькая ж, здаецца: латок з першых дзён асвоіла, лёгка звязвае прычыну і следства ў побытавых пытаннях. Але ж во ўлезла, дурында...

Reply


maggalia May 25 2014, 20:35:36 UTC
Шкада коцічку! Няхай тэмперамент больш не вядзе да пераломаў!

Reply

veragodna May 26 2014, 18:43:23 UTC
Дзякуй, Галя! Сёння ўжо першы дзень, калі крыху наступае на лапку. Наступае, калі носіцца :). Усё адно носіцца, толькі не з такой хуткасцю, як раней. Спадзяюся, усё міне.

Reply


liohkaja May 25 2014, 20:45:26 UTC
няхай расце здаровенькі і на ўсіх лапках хутка бегае!

Reply

veragodna May 26 2014, 18:44:08 UTC
Дзякуй вялікі! Зараз на трох, але бегае. Дзіця ёсць дзіця :).

Reply


Leave a comment

Up