са святам, сябры!

Apr 20, 2014 21:51

Калі Дзень святога Валянціна - гэта свята кахання, то Вялікдзень - свята любові. Гэй, вы, скептыкі і цынікі, няўжо вы не любіце жыццё, сваіх блізкіх, сваю работу ці хоць якія-небудзь бакі свайго існавання? Упэўнена, любіце ( Read more... )

адпачываць не работаць, сапраўдныя людзі, маё

Leave a comment

Comments 52

markiz_de_kiss April 20 2014, 19:05:32 UTC
Шрэку адбілі мозг - так шкада! :)

Хрыстос уваскрос!

Reply

veragodna April 20 2014, 20:19:29 UTC
Чаму мозг адбілі? Толькі ж ногі, здаецца :).

Сапраўды ўваскрос!

Reply


znikla April 20 2014, 19:06:01 UTC
Якая ж вы цудоўная гаспадыня! Няма слоў, апрача слоў захаплення :)
Мы вас таксама любім :)

Reply

markiz_de_kiss April 20 2014, 19:10:30 UTC
Далучаюся :)

Reply

veragodna April 20 2014, 20:23:51 UTC
:) А ад Вас такі камплімент, шаноўны Маркіз, удвая каштоўны :).

Reply

veragodna April 20 2014, 20:23:05 UTC
Дзякуй, Ірачка :).

І гэта ўзаемна-ўзаемна!

Reply


lada_aleinik April 20 2014, 19:17:42 UTC
Са святам, спадарыня Ала!
У мяне няма слоў. Дакладней іх так шмат, што не ведаю, як выказаць!)))

Падыходжу з практычнага боку.
*трасецца ад зайздрасці*
З чаго зроблены ружы на тварожных пасачках? Гэта мастыка? Дзе бралі? Гатовую набывалі? Месцы і паролі, калі ласка. :)

Reply

veragodna April 20 2014, 20:38:19 UTC
Хрыстос уваскрос, спадарыня Лада!

Ружы не маё творчае вынаходніцтва, купляла гатовыя. Мастыка, так :).
На рынку купляла, хаця ў гэтым годзе - голае поле, звычайна гэтыя прыўкрасы з Украіны вазілі.

Reply

lada_aleinik April 22 2014, 16:14:40 UTC
Нічога сабе! Я такіх цікавостак яшчэ не сустракала. Трэба будзе звярнуць увагу...

Эх, нейкае такое жыццё пайшло, што па-нармальнаму не выпадае падрыхтавацца да свята. Часу бракуе, усё - бягом і бягом. :(

Reply

veragodna April 22 2014, 19:46:18 UTC
Ды і нашы маглі б ужо прыдумаць нешта падобнае і вырабляць. Нічога ж, здаецца, складанага. А тое пераплочваем утрая.

У мяне насамрэч тое ж самае. Я клумбы свае да ладу так і не давяла перад Вялікаднем, хаця збіралася. Суцяшаю сябе тым, што тыдзень да Дня народзінаў мужа ёсць (быў тыдзень :), каб хвасты свае прыбраць перад тым, як бацькі прыйдуць і ўбачаць, якая я "гаспадыня" :).

Reply


pani_teklia April 20 2014, 19:18:32 UTC
Вось і ў нас дома перад Вялікаднем рабілі не тое што генеральную, генералісімусную прыборку :) І цяпер я пераймаюся кожны раз, бо, вядома ж, не паспяваю ўсё так дасканала прыбраць.

Мультываза шыкоўная, як і ўсё астатняе. Колькі ж у Вас фантазіі!

Reply

veragodna April 20 2014, 20:43:19 UTC
генералісімусную прыборку :)
--------------
Як я разумею! :) І прыпадае ж звычайна на самы розрух курсавых-дыпломных.

Дзякуй, спадарыня Вера! Я проста вельмі люблю гэтае свята.

Reply

pani_teklia April 21 2014, 05:46:46 UTC
курсавых-дыпломных у мяне сёлета акурат і няма, улічваючы змену месца працы. але затое ёсць рэйтынгавая сістэма, дзе трэба правяраць бясконцыя кантрольныя і лічыць балы.

Reply

veragodna April 21 2014, 07:25:40 UTC
Рэйтынгавая сістэма - гэта яшчэ той звер :).

Мяне заўсёды цікавіла, як можна паспець праверыць канспект практычных заняткаў (кожнага занятку!) і рэальную падрыхтоўку ("выкананне дамашняга задання") у кожнага студэнта. Патраціць палову практычных на гэта? :)

Reply


veronika_myself April 20 2014, 19:23:04 UTC
Алачка, неВЕРАГОДНАе дзякуй табе! Ты так своечасова зрабіла гэты падарунак. Гадзіну таму спрачалася з сяброўкай пра тое, што куліч - гэта толькі ў Расіі, а тварожная пасха - таксама не пра нас.

У цябе такое прыгожае свята атрымалася, і ты столькі сапраўднага ўклала ў яго! Віншую!

Reply

veragodna April 21 2014, 07:30:08 UTC
Дзякуй, Вераніка! У маім дзяцінстве таксама кулічы пасхамі называлі :). Зараз я напішу рэцэпт у тваім допісе.

Reply

veronika_myself April 21 2014, 08:33:35 UTC
Величезний (укр.) дзякуй, Ала!

А па-беларуску дапушчальна будзе так сказаць - вялiчэзны? Неяк сказала адной шчырай беларусачцы, як люблю ўкраiнскае "не переймайся". А яна мяне здзiвiла, што i па-беларуску так можна казаць.

Reply

veragodna April 21 2014, 09:09:02 UTC
Можна :). У беларускай і ўкраінскай шмат агульнай лексікі. Я калі пачынала асвойваць уменне чытаць па-ўкраінску, толькі недзе 5-10% слоў не разумела.

Reply


Leave a comment

Up