конкурс чатырохрадкоўяў. вынікі

Feb 16, 2014 18:17

Конкурс скончаны, сябры. Падліковая камісія, як вынікае з пратакола, працавала і працавала і працавала і працавала :) якасна. Міжнародны назіральнік у асобе ката парушэнняў не знайшоў.


Read more... )

назіранні чайніка, гендэрнае пытанне, лірыкі без лірыкі

Leave a comment

Comments 108

risfnyut February 16 2014, 15:18:40 UTC
Зачёт

Reply

veragodna February 16 2014, 15:32:14 UTC
Дзякуй :).

Reply


arshanski February 16 2014, 15:24:22 UTC
віншую пераможцаў!
а арганізатарцы - рэспэкт, паважуха і вялікі дзякуй @}-}--

Reply

veragodna February 16 2014, 15:33:25 UTC
:)) Віншую і Вас з перамогай у намінацыі! Шчыра сказаць, я за два Вашы вершы заўзела.

Reply

arshanski February 16 2014, 15:39:20 UTC
ну, бачце, мы з вамі не зусім прайгралі ;)

Reply

veragodna February 16 2014, 15:45:38 UTC
:) Як мы маглі?

Reply


maggalia February 16 2014, 15:25:03 UTC
Ух, здорава! Цяпер можна адкрыта дзякаваць усім за ўсё! Гэта буду працягваць рабіць у допісе-галасаванцы :)
Ала, дзякуй, было весела, напружана, нечакана, цікава!

Reply

veragodna February 16 2014, 15:35:13 UTC
У цябе насамрэч моцная падтрымка сяброў, паважаю :). Маю на ўвазе, што з тваёй падачы людзі прыйшлі галасаваць, нават не ведаючы, які верш твой.

Віншую, Галя!!!

Reply

maggalia February 16 2014, 15:39:47 UTC
Мяне больш за ўсё ўразіла падтрымка людзей, якія мяне не ведаюць! :) А наконт сяброў, якія не ведалі, дзе мае вершы, магу толькі зз упэўненасцю казаць пра Наталлю agniwet і Юру yurgenfish, пра астатніх не ведаю - ці бачылі яны, што гэта мае :) Ну і муж, безумоўна! Дзякуй, Алег, што стварыў 10 блогаў і прагаласаваў!

Reply

veragodna February 16 2014, 15:48:47 UTC
Не любяць людзі авангарднага мастацтва :)). Я амаль упэўнена, што нават удзельнікі паспелі запомніць аўтарства ўсяго некалькіх вершаў. Закрыць допіс з аўтарствам уваходзіла ў мой каварны план :).

Усё адно голас мужа не прывёў бы да перамогі. Гэта я да таго, што муж усяго адзін :). А ты так перажывала і забараняла яму галасаваць за сябе :).

Reply


j_perdancinu February 16 2014, 15:29:34 UTC
Ну вот, цяпер ясна, што Жвенцін не праіграў, а проста прапусціў жанчын упірод! :)

Reply

veragodna February 16 2014, 15:35:38 UTC
Жвенцін жэнтэльмен, а то! :)

Reply

j_perdancinu February 16 2014, 15:40:29 UTC
Хаця як Жвенцін не заняў пятае месца ён не панімаіць :-/

Reply

veragodna February 16 2014, 15:50:40 UTC
Усяго нейкія два балы! А ўсё таму, што многія абмежаваліся 1 - 4-ма нумарамі ў сваіх ацэнках. Цяжка ім было Жвенціна назваць ці што :)).

Reply


pani_teklia February 16 2014, 15:32:21 UTC
Ого-го! Вось дык справы :) Так прыемна!

Дзякую ўсім, хто адзначыў мой твор! Вялізная падзяка спадарыні veragodna за арганізацыю гэтага конкурсу. Ён неверагодна ажывіў сумныя і шэрыя лютаўскія выходныя!

Віншую ўсіх пераможцаў! :)

Reply

veragodna February 16 2014, 15:37:46 UTC
Дзякуй вялікі! Мне самой гэты конкурс зрабіў выходныя :).

Вельмі кранула гісторыя, што Вы нават мужу не прызналіся, які верш Ваш :). Але вынікі паказваюць, што ёсць на свеце справядлівасць :).

Reply

volka_z_bolkava February 16 2014, 16:32:39 UTC
Віншую!
Класнае чатырохрадкоўе:)

Reply

pani_teklia February 16 2014, 17:16:23 UTC
Дзякую! Мне ваш пра мужа і смеццевае вядро таксама спадабаўся :)

Reply


Leave a comment

Up