беларуская літаратура ў рысунках - 2

Dec 14, 2013 19:54

Вы хацелі загадак - іх ёсць у мяне. Перад вамі ілюстрацыі да класічных твораў беларускай літаратуры, вядомых вам яшчэ са школы. Увага, пытанне! Якія гэта творы?

Для тых, хто прапусціў. Механізм узнікнення маіх немудрагелістых асацыяцый можна паглядзець у частцы першай.

1)

Read more... )

асцярожна талент, загадкі, лірыкі без лірыкі

Leave a comment

Comments 52

urfinwe December 14 2013, 17:15:35 UTC
Гэта жа Чэлведзьмедасьвін!

Reply

veragodna December 14 2013, 17:18:24 UTC
:)) Вось такая яна загадкавая, беларуская літаратура. А яшчэ гэтую краказябру ў школе вывучаюць :).

Reply


vital_rudak December 14 2013, 17:18:18 UTC
Трэці нешта так і не ўзяўся. Пэўна ня тым галава забітая:)))
1) "Ладдзя роспачы"
2) "Хто смяецца апошні"
3) -
4) "Знак бяды". А вашчэ, канечне, тут "Лебядзінае возера" нейкае просіцца больш. Ці нешта пра трох салдатаў з вінтоўкамі, але я нічо такога не ведаю :)
5) Свінтус Грандыёзус нейкі, зуб даю :)))

Reply

veragodna December 15 2013, 16:55:18 UTC
Чатыры з пяці :). Меншага і не чакала.
Ржу з "Лебядзінага возера" :)). Нейкая я недальнабачная. Магла б хоць адзін "кол" паставіць :).

Reply

vital_rudak December 15 2013, 17:41:21 UTC
"Абразкі" вельмі класна, як ужо ведаеш адказ, але і складана. Каюся, я калі і ведаў гэты зборнік, дык ужо вельмі даўна і якасна забыўся :))

Reply

veragodna December 15 2013, 17:49:34 UTC
Дзякуй :). У дзясятым класе павінны былі вывучаць, як спецыяліст гавару :).

Reply


markiz_de_kiss December 14 2013, 17:22:53 UTC
1) Ладдзя роспачы
2) Хто смяецца апошнім
3) ?
4) Знак бяды :)

Reply

veragodna December 15 2013, 17:18:30 UTC
Бінго! Тры разы :).

Reply

markiz_de_kiss December 15 2013, 17:25:12 UTC
Свіння мне чымсьці не спадабалася, таму адмыслова не адказваў. А так бы было другое месца :)

Reply

veragodna December 15 2013, 17:37:26 UTC
:) А мне наадварот, спадабалася. Тым больш дзіцёнак так убачыў, нейкага мутанта вучонага-свінню.

Reply


alex_poetry December 14 2013, 18:08:00 UTC
Першая - Ладдзя роспачы? Астатнія - трэба падумаць.
UPD: пра другую ілюстрацыю падумалася: "Апошнія і першыя", хаця, хутчэй за ўсё, няправільна.
Пяты малюнак - няўжо легендарны Свінтус Грандыёзус? :)

Reply

veragodna December 15 2013, 17:19:28 UTC
Я ўжо выказала сваё меркаванне ў асабістым паведамленні, але паўтаруся: я ў захапленні! :)

Reply


yozas_gubka December 14 2013, 18:50:07 UTC
1. Ладдзя роспачы
...
5. Свінтус грандыёзус

Reply

veragodna December 15 2013, 17:38:00 UTC
Правільна абодва! :)

Reply


Leave a comment

Up