"Справаводства па-беларуску!" Мапа адказаў раённых і гарвыканкамаў. Фінальны варыянт.

Jan 23, 2012 00:21

Originally posted by ihar_sluchak at "Справаводства па-беларуску!" Мапа адказаў раённых і гарвыканкамаў. Фінальны варыянт.
Сёння, 22 студзеня 2012 года ўступіў у сілу Закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Грамадзянская кампанія "Справаводства па-беларуску!" за два гады працы змагла дамагчыся ў 18 артыкул згаданага закону палажэння аб тым, што адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту. Сітуацыю на момант уступлення закону ў сілу, адносіны чыноўнікаў да беларускамоўнага справаводства добра адлюстроўвае мапа адказаў чыноўнікаў. Ідэя стварэння мапы належыць Васілю Бабічу, які і стварыў гэту мапу, за што яму вялікая пашана, не пабаюся гэтага слова ад усяго беларускага народу.

Прапануем вам фінальны варыянт мапы.


Previous post Next post
Up