valjaryna
Aug 13, 2016 20:29
* * *
...Яна вецер упляла ў валасы,
хмараю захінулася.
Дымком ад яго цыгаркі
зацягнулася.
Душна Менску.
Няма месца,
дзе спыніцца хочацца.
Прахалодней толькі ўночы
навальніц клякочыца.
Спёка, як рака,
горадам цячэ,
усё шырэй, яшчэ.
Яму сарака
ўсё пакуль няма.
На скронях - зіма.
Лета - з-за плячэй.
2016
прыват,
паэзія,
чарнавік,
літаратура,
вершы,
2016,
чарнавікі