Сустрэлі беларускую шляхту ў Нясьвіжы (фотафакт)

May 15, 2016 00:44


1.Нясвіжскі Палац. Здалёк. Усё ж варта, варта вандраваць па Беларусі...




2. Учора. Нясьвіж. Палац Радзівілаў. Не маглі не заехацца. Палюбавацца...




3. Кіруючы з выступаў, заехаліся палюбавацца на Нясьвіжскі палац Радзівілаў....

4. Нясвіжскі Палац. Здалёк. Поза-ластаўка:) 18 траўня 2012 (с) Юрась Меляшкевіч 



5...і выпадкова трапілі на фінал цудоўнай інсцэніроўкі з жыцця беларуска-польскай шляхты. Сонца высьвятляла імправізаваную сцэну, на якую выйшлі пекныя паненкі ў сьветла ружовых і блакітных сукенках ды моцныя маладыя шляхцюкі ў вайсковых строях... Ух, як гралі хлопцы... Які гонар у іх інтанацыях, словах, паставах, манерах, мяне па-харошаму чапанула. Асабліва самы тэмпераментны, якія папросту гарэў, замахваючыся шабляй на крыўдзіцеля дзяўчыны, выкрыкваў: "Што ты шабляй, як цэпам, махаеш!? Даавай-давай!". )



6. А потым той чароўны Пан Падпаручнік, што праваруч, як засьпяваў "Pieśni wojskowe - Hej, hej ulany" (можна ЎКантакце паслухаць, але майце на ўвазе, у Пана Падпаручніка выходзіла душэўней і тэмпераментней!) - у мяне проста ўсё перавярнулася ўнутры. Другія суткі з галавы не выходзіць... Карацей, МГА "Гісторыка" - руліць (як гэта будзе па-наску, па-шляхецку?:)





2012, падарожжы, фотаздымкі, Нясьвіж, Беларусь

Previous post Next post
Up