Вось і пачаўся Год Кнігі... 17 сакавіка ў Цэнтральнай Кнігарні (Менск, пр-т Незалежнасьці,19) з 22.00 да 23.00 адбудзецца ўнікальная акцыя! Можна будзе набыць 6 асобнікаў кнігі В.Куставай "Тамсама" па кошце 6 700 бел.руб. і 2 асобнікі "Каб неба сагрэць..." па кошце 3 200 бел.руб. І на месцы атрымаць аўтограф і паслухаць вершы з кніг. Лепей не прыходзьце, сама ўсё набуду, бо ніводнага асобніка не засталося! Іх увогуле нідзе няма. Ужо даўно. Тамсама - мне паабяцалі - яшчэ будзе Алесь Камоцкі сьпяваць і Алена Масла казкі расказваць! :)
Вось прыкладна так яны выглядаюць:
1. "Тамсама":
http://rv-blr.com/litaratura/view/43632. "Каб неба сагрэць...":
http://rv-blr.com/litaratura/view/4823