У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да
лабараторыі “Новак” з просьбай правесці апытанне, каб даведацца,
колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.
Айчынныя літаратары
Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9 % апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%), Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.
А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала (3,9%) і Іван Мележ (2,9%).
PS. Космас настойліва шэпча на вушка: Кустава, каб цябе, выдай ты новую кнігу! ;)