Уладзімір Жылка. "Матылі". Вершы, паэмы, пераклады

Dec 07, 2009 20:52

Жылка, У. Матылі: вершы, паэмы, пераклады: для ст. шк. узросту / Уладзімір Жылка; прадм. Валерыі Куставай. - Мінск: Маст. літ., 2009. - 189с. - (Школьная бібліятэка). - Бел. мова.Імя Уладзіміра Жылкі стаіць у шэрагу самых адметных дзеячаў беларускага Адраджэння. Яркі прадстаўнік паэзіі Заходняй Беларусі, ён заявіў пра сябе як арыгінальны майстар ( Read more... )

прадмовы, Жылка, літаратура, белліт, публікацыі, 2009, паэзія

Leave a comment

Comments 10

ilnur December 6 2009, 19:05:51 UTC
Добра!
У нашыя школьныя гады Жылка быў страшна "недазаўважаны" праграмаю. Ідэалагічна вытрыманы "Меч" (адзінае, што чыталі) - усё ж не лепшы яго верш, і ўяўлення пра маштаб таленту не дае.

Reply

valjaryna December 6 2009, 19:35:59 UTC
Так было і ў мае (зусім крыху пазней) школьныя гады. Найбольш праніклася Жылкам мо на першым-другім курсе, па-за праграмаю таксама. А цяпер пазнака "Школьная бібліятэка" пойдзе толькі на карысць кнізе!

Reply


sparrow_hawk December 6 2009, 21:39:51 UTC
Каханню нічога не трэба,
Каханне нічога не просе, -
Так радуе сіняе неба,
Так цешыць валошка ў калоссі...

добре...

Reply

valjaryna December 7 2009, 20:05:17 UTC
Так, хораша :)

Reply


Віншую! naya1982 December 7 2009, 14:33:48 UTC
Перапрашаю, Валярына, а што з Байрана пераклаў Жылка?

Reply

Re: Віншую! valjaryna December 7 2009, 19:29:56 UTC
Дубоўка перакладаў - гэта дакладна ведаю. Тое быў "непрапісаны Бадлер", зараз выпраўлю :)

Reply

Re: Віншую! naya1982 December 8 2009, 21:28:04 UTC
Добра! А то я, ведаеш, пачала шукаць...
:)

Reply

Re: Віншую! valjaryna December 10 2009, 12:22:46 UTC
Як знойдзеў - сігналь, ок? :)

Reply


anonymous December 7 2009, 14:55:09 UTC
Калі не браць пад увагу «ваяцкую» паэзію Жылкі, пра падставы і наступствы якой цудоўна напісана ў прадмове да «Выбраных твораў» паэта («Беларускі кнігазбор», Мінск, 1998)...

І хто ж такі "засакрэчаны" напісаў тую "цудоўную прадмову" да Выбраных твораў У "Беларускім кнігазборы"?

Reply

valjaryna December 7 2009, 19:21:18 UTC
У першапачатковым варыяньце тэкста было напісана так:

"Калі не браць пад увагу «ваяцкую» паэзію Жылкі, пра падставы і наступствы якой цудоўна напісаў Міхась Скобла ў прадмове да «Выбраных твораў» паэта («Беларускі кнігазбор», Мінск, 1998), варта звярнуць увагу перадусім на той факт, што самому Жылку карцела..."

А потым з тэкстам працаваў рэдактар і г.д. І, канечне, я была за тое, каб мяне не правілі! :) Але з таго, што было папраўлена, прынамсі, засталіся назва выдавецтва і кнігі, а таксама год выдання, да якога апасродкавана апелявала ў гэткім невялічкім, але інфармацыйна насычаным адступленні. Тут я мусіла змясціць менавіта канчатковую версію прадмовы, якая трапіла ў кнігу.

Reply


Leave a comment

Up